Віталь Міхайлавіч Сідаровіч

Віталь Міхайлавіч Сідаровіч (28 кастрычніка 1973, Прыазёрск, Казахстан) — беларускі археолаг.

Віталь Міхайлавіч Сідаровіч
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1973(1973-10-28) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў БДУ ў 1996 годзе. У 1995—2008 працаваў у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, з 2001 — загадчык вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Сааўтар выстаў «Ля вытокаў беларускай археалогіі», «Шляхамі ў вечнасць», «Вікінгі на Усходзе», «Касцярэзнае рамяство Беларусі». Укладальнік і намеснік галоўнага рэдактара навуковага выдання па археалогіі Беларусі і сумежных краін «Acta archaeologica Albaruthenica».

Прымаў удзел у раскопках гарадзішчаў Зазоны, Рацюнкі, селішча Пруднікі, археалагічных помнікаў каля в. Кавальцы. Праводзіў раскопкі паселішчаў Грыўковічы-2, Дакудава-5, Кавальцы-4 і Кавальцы-5 (1-ГЭС). Вывучае тапаграфію знаходак антычных манет на тэрыторыі Беларусі.

СпасылкіПравіць