Віцебская абласная філармонія

ДКУ «Віцебская абласная філармонія» — дзяржаўная канцэртная ўстанова Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Філармонія створана ў 1989 годзе на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Віцебску. Размешчана на плошчы Леніна ў будынку былога Палаца культуры упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва (вул. Леніна, 69). У 2005 годзе праведзена рэканструкцыя будынка. У чэрвені 2007 года тут усталяваны нямецкі духавы орган «Glatter-Gotz».

Віцебская абласная філармонія
Віцебская філармонія
Віцебская філармонія
Будынак тэатра
Краіна
Размяшчэнне
Будынак Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебск, вул. Леніна, 69
Сайт philharmonic.vitebsk.by
Map

У склад Віцебскай абласной філармоніі ўваходзяць

  • актэт балалаек «Віцебскія віртуозы»,
  • ансамбль танца, музыкі і песні «Талака»,
  • камерны аркестр,
  • інструментальны дуэт салістаў «Расіца»,
  • салісты-вакалісты,
  • салісты-інструменталісты,
  • акампаніятар-канцэртмайстар,
  • вядучыя.

Будынак

правіць

Будынак для Палаца культуры упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва пабудавана на месцы дарэвалюцыйнага гарадскога тэатра ў 1957 годзе (арх. А. Ефрамёнак) на аснове тыпавога праекта клуба. Архітэктура будынка мае класічныя формы. Галоўны фасад вылучаны 6-калонным порцікам карынфскага ордэра з франтонам. Па галоўнай восі размешчаны вестыбюль, фае і глядзельная зала на 450 месцаў. У тарцовых частках знаходзяцца памяшканні для клубнай работы.

Дырэктары

правіць

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0