Віцебскі аўтобус

Віцебскі аўтобус — асноўны від гарадскога транспарту г. Віцебска. Уведзены 15 кастрычніка 1925 г., першапачаткова па 1 маршруце «плошча Свабоды — Маркаўшчына» курсіравалі 2 машыны. У 1986 годзе ў Віцебску было 25 маршрутаў агульнай працягласцю 204,8 км, штодзённа курсіравалі 119 аўтобусаў вялікай і асабліва вялікай умяшчальнасці (Ікарус-260 і Ікарус-280). У 2017 годзе ў горадзе больш 40 маршрутаў.

Віцебскі аўтобус
Аўтобусная сістэма
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Горад Віцебск
Дата адкрыцця 15 кастрычніка 1925
Дата зачынення Дзеючая
Колькасць маршрутаў 46 (2017 год)
Колькасць аўтобусных паркаў 1
Кошт праезду 0,45 BYN
Кампанія-перавозчык ААТ «Віцебскаблаўтатранс»
Сайт кампаніі http://www.ap1vitebsk.by/

Літаратура правіць

Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1