«Волга» ГАЗ-22
Агульныя даныя
На рынку
 
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік

ГАЗ-22 «Волга»савецкі легкавы аўтамабіль. Вырабляўся Горкаўскім аўтамабільным заводам з 1962 па 1970 г. Універсал на базе ГАЗ-21.

Газ-22 вид спереди.JPG
GAZ-22 back.jpg
Газ-22 вид сбоку.JPG
Газ-22 вид сбоку - 2.JPG

ГісторыяПравіць

Доследныя ўзоры аўтамабіляў «Волга» з кузавам універсал з'явіліся ў канцы 1960 года на базе г.зв. другой серыі — ГАЗ-21І. Вядучым канструктарам кузава быў Пётр Лапшын[1]. Серыйны выпуск ГАЗ-22 пачаўся ў 1962 годзе ўжо на базе трэцяй серыі «Волгі» ГАЗ-21Л.

У 1965 годзе быў пачаты выпуск новай базавай мадыфікацыі ГАЗ-21Р. Мадэрнізаваны базавы ўніверсал атрымаў пазначэнне ГАЗ-22В. На аўтамабілях былі ўзмоцненыя ланжароны, на даху з'явіліся падоўжныя выштампоўкі для надання дадатковай цвёрдасці, памяняліся падшыпнікі ступіцаў і сталі даўжэйшымі ачышчальнікі шкла.

Выпуск універсалаў ГАЗ-22 скончыўся разам з седанам ГАЗ-21 — у чэрвені 1970.

Агульныя звесткіПравіць

Абсталёўваўся пяцідзверным апорным кузавам з 5—7-мясцовым трансфармуемым салонам.

Пры складванні задняй сядушкі ГАЗ-22 у кузаве ўтваралася роўная пляцоўка для грузу. У спалучэнні з высокай столлю гэта забяспечвала досыць вялікую ёмістасць аўтамабіля. Рысоры былі больш цвёрдымі, чым у седана. Грузапад'ёмнасць складала 176 кг (пры перавозцы 5 чалавек) ці 400 кг (пры перавозцы дзвюх чалавек).

Цікава, што на заводзе бакавіна кузава ўніверсала ГАЗ-22 выраблялася са штатнай цэльнаштампаванай бакавіны кузава ГАЗ-21 (узору пасля 1961 года), у якое ўручную адразалася задняя-верхняя частка, замест якой далучалася асобна адштампаваная дэталь.

У адрозненні ад седана з шынамі 6.70—15", для ўніверсалаў ГАЗ-22 ужываліся больш грузапад'ёмныя шыны памеру 7.10—15" (магчыма было таксама выкарыстанне шын 7.00—15" ад аўтамабіля ЗІМ; а на карэтах хуткай дапамогі выкарыстоўваліся звычайныя шыны 6.70—15").

У астатнім кузавы і агрэгаты ўніверсалаў ГАЗ-22 былі аналагічныя седану ГАЗ-21Р/ВУС.

РаспаўсюджаннеПравіць

Практычна ўсе выпушчаныя аўтамабілі размяркоўваліся паміж дзяржаўнымі арганізацыямі, пераважна — таксапаркамі, гандлёвымі арганізацыямі і службаю хуткай медыцынскай дапамогі. У таксі ўніверсалы ГАЗ-22 выкарыстоўваліся ў якасці грузапасажырскіх — перавозілі пасажыраў з габарытным багажом. ГАЗ-22 выкарыстоўваліся пажарнікамі ў якасці штабных машын. Таксама ў аэрапортах для паркоўкі самалётаў выкарыстоўваліся як эскортныя аўтамабілі ГАЗ-22 са спецколерам і з табло на вечку багажніка з надпісам «Ідзі за мною/FOLLOW ME».

Медыцынская (санітарная) мадыфікацыя ўніверсала была шырока распаўсюджана ў службе Хуткай Медыцынскай Дапамогі Кузава якія адслужылі сваё ГАЗ-22 (як і ГАЗ-22) часам выкарыстоўвалі ў якасці асновы для стварэння чыгуначных мотадрызін, якія забяспечвалі самаробным шасі з чыгуначнымі коламі.

Таварам народнага спажывання ўніверсал ГАЗ-22 не з'яўляўся, гэта значыць, магчымасць набыць яго ў асабістае карыстанне ў звычайным парадку прадугледжана не была. Адно з нешматлікіх выключэнняў — ГАЗ-22 артыста Юрыя Нікуліна, прададзены яму ў спецыяльным парадку для перавозкі аб'ёмнага цыркавога рыштунку.

У сувязі з пастаўкамі толькі ў дзяржаўныя арганізацыі, дзе дзейнічалі нормы спісання па тэрміне эксплуатацыі з утылізацыяю, колькасць захаваных да нашых дзён асобнікаў невялікая, а іх захаванасць як правіла вельмі дрэнная — у сілу свайго ўтылітарнага прызначэння гэтыя аўтамабілі ездзяць да поўнага зносу і маюць шмат пераробак.

Як і базавы седан, універсалы ГАЗ-22 пастаўляліся на экспарт, у т.л. у капіталістычныя краіны, прычым, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, не па дэмпінгавых коштах. Так, брытанскі часопіс «The Motor» у ліпені 1964 года, пры заўвазе ў некаторай старамоднасці і недынамічнасці, вельмі высокай адзнакі ганараваліся такія якасці ўніверсала, як ёмістасць, канструктыўны запас трываласці, праходнасць, даўгавечнасць. Аўтар артыкула Рэб Кук (Rab Cook) адрасаваў машыну ў першую чаргу дробнаму фермеру, захапляючыся яе ўніверсальнасцю і практычнасцю. Вялікай увагі заслужыў і кошт аўтамабіля, які складала 998 фунтаў з падаткамі за аўтамабіль у поўнай камплектацыі. Сур'ёзныя нараканні выклікалі толькі адсутнасць якіх-небудзь сервапрывадаў, абмежаваныя межы падоўжнай рэгулёўкі пярэдняй канапы і дызайн, які патрабаваў абнаўлення.[2]

МадыфікацыіПравіць

Спіс мадыфікацый аўтамабіля ГАЗ-22[3]
Найменне Апісанне Магутнасць, к.с. Тэрмін выпуску Папярэднік
22 Базавая мадэль на базе ГАЗ-21Л 75 04.1962-02.1965
22А Эксперыментальны фургон 75 не выпускаўся
22Б Базавая мадэль машыны хуткай дапамогі 75 04.1962-02.1965
22БК Варыянт 22Б з фарсіраваным рухавіком 80 04.1962-02.1965
22БКЮ Трапічны варыянт 22БК 80 04.1962-02.1965
22БМ Варыянт 22Б з палепшаным аздабленнем і фарсіраваным рухавіком 85 04.1962-02.1965
22БМЮ Трапічны фарыянт 22БМ 85 04.1962-02.1965
22В Базавая мадэль на базе ГАЗ-21Р 75 02.1965-07.1970 ГАЗ-22
22ВУС Універсал на базе 21УС (22В з палепшаным аздабленнем) 75 02.1965-07.1970 22К
22Г Варыянт з палепшаным аздабленнем і фарсіраваным рухавіком 85 04.1962-02.1965
22ГЮ Трапічны варыянт 22Г 85 04.1964-02.1965
22Д Базавая мадэль машыны хуткай дапамогі на базе 22В 75 02.1965-07.1970 22Б
22Е Варыянт 22Д з палепшаным аздабленнем і фарсіраваным рухавіком 80 або 85 02.1965-07.1970 22БМ
22ЕЮ Трапічны варыянт 22Е 80 або 85 02.1965-07.1970 22БМЮ
22К Мадыфікацыя 22 з палепшаным аздабленнем і фарсіраваным рухавіком 80 або 85 04.1962-02.1965
22КЮ Трапічны варыянт мадэлі 22К 80 або 85 04.1962-02.1965
22М Варыянт 22В з палепшаным аздабленнем і фарсіраваным рухавіком 80 або 85 02.1965-07.1970 22К
22МЮ Трапічны варыянт 22М 80 або 85 02.1965-07.1970 22КЮ
22Н Варыянт 22М з правабаковым размяшканнем органаў кіравання 80 або 85 02.1965-07.1970 22П
22НЮ Трапічы варыянт 22Н 80 або 85 02.1965-07.1970 22ПЮ
22П Варыянт 22К з правабаковым размяшканнем органаў кіравання 80 або 85 04.1962-02.1965
22ПЮ Трапічны варыянт 22П 80 або 85 04.1962-02.1965

Мадыфікацыі з палепшаным аздабленнем мелі дэкаратыўны надпіс "Волга" на пярэдніх крылах, храмаваную акантоўку лэбавага шкла і молдынгі ўздоўж крылаў.

Для экспарту ў краіны з левабаковым рухам выпускаліся Волгі з правым размяшчэннем органаў кіравання (мадыфікацыі 22П і 22Н). Акрамя перанесеных на іншы бок руля, педаляў і панэлі прыладаў, гэтыя аўтамабілі мелі рычаг пераключэння перадач размешчаны на падлозе.

Аўтамабілі ў трапічным выкананні, прызначаныя для экпарту ў краіны з гарачым кліматам, адрозніваліся адсутнасцю жалюзі радыятара і іх прывада, інакш наладжаным тэрмастатам і абабіўкай салона светлых тонаў.

ГАЗ-22АПравіць

Разам з універсалам і санітарным аўтамабілем была распрацаваная мадыфікацыя с кузавам фургон ГАЗ-22А.

Грузавы адсек аўтамабіля быў пазбаўлены шклення (яно было заменена металічнымі філёнгамі) і быў аддзелены ад кабіны куроўцы металічнай сеткай. У параўнанні з седанам аўтамабіль зведаў кампанавальныя змены — запасное кола было замацавана пад дном у заднім свесе кузава, а паліўны бак быў размешчаны ў межах колавай базы.

  • Грузападымальнасць, кг — 500
  • Ёмістасць грузавога адсека, м³ — 2,4
  • Унутранная вышыня грузавога адсека, мм — 645
  • Падрыхтаваная вага, кг — 1420

Аўтамабіль атрымаў негатыўныя водгукі спецыялістаў, бо грузавы адсек атрымаўся невялікім і не адпавядаў грузападымальнасці 500 кг. Таму фургон так і не быў пастаўлены ў серыную вытворчасць.[4] Адзіны асобнік быў пабудаваны ў 1958[4][5] годзе на Горкаўскім заводзе аўтобусаў.

Аднак, у сувязі з патрэбай гарадскіх арганізацый у машынах такога тыпу, пікапы і фургоны будаваліся шэрагам аўтарамонтных прадпрыемстваў — як на базе новых ГАЗ-21 і ГАЗ-22, так і на базе спісаных машын.

ГАЗ-22Б, -22ДПравіць

Санітарны варыянт аўтамабіля меў пазначэнне 22Б.

На левым пярэднім крыле была ўсталявана паваротная фара-шукальнік, а на даху — фара з чырвоным крыжам. Выява чырвонага крыжа таксама наносілася на пярэднія дзверы і шкло задніх дзвярэй. Прадугледжвалася магчымасць усталявання радыёстанцыі двухбаковай сувязі з цэнтральнай дыспетчарскай «хуткай дапамогі».

Салон аўтамабіля быў разделены перагародкай на дзве часткі — кабіну вадзіцеля і санітарную частку. У ёй знаходзіліся два адкідныя сядзеннні для медыцынскага персанала, размешчаныя адзін за адным, і насілкі. На перагародцы быў усталяваны адкідны столік.

Невялікія памеры санітарнага аддзялення запатрабавалі прымянення спецыяльных насілак, якія былі карацей стандартных і мелі высоўныя ручкі. Ніжняя створка мела накіравальныя палазы, па якіх рухаліся насілкі на гумовых роліках.

Запасное кола і інструмент размяшчаліся ў спецыяльным металічным корабе з левага боку. Усе бакавыя вокны ў санітарным адсеку былі з матавым шклом.

У адрозненне ад базавага ўніверсала ў кабіне сядзенні вадзіцеля і пасажыра былі асобнымі. Санітарны аўтамабіль таксама адрозніваўся падвескай і шынамі, якія былі запазычаныя ў звычайнага седана. Гэта было выклікана тым, што маса нават цалкам загружанай санітарнай машыны была меней поўнай загрузкі звычайнага ўніверсала (універсал быў разлічаны на перавозку пяці чалавек і 176 кг груза, у тый час як санітарная версія максімальна ўмяшчала толькі пяць пасажыраў). Прымяненне падвескі і шын ад седана дазволіла палепшыць плаўнасць хода медыцынскай машыны.

Пасля запуска ў лютым 1965 годзе ўдасканаленай базавай мадэлі ў аўтамабіля змяніўся індэкс — 22Д.

У невялікай колькасці выпускаліся машыны з фарсіраваным рухавіком магутнасцю 80 к.с. і палепашым аздабленнем кузава, прызначаныя для экспарту — 22БК і 22БМ. Існавалі экспартныя трапічныя варыянты 22БКЮ і 22БМЮ (з 1965 па 1970 г. 22Е — экспартны с фарсіраваным рухавіком і 22ЕЮ — яго трапічны варыянт.)

Усяго за восем год было выраблена больш за 14 тыс. санітарных аўтамабіляў[4].

Цікавыя фактыПравіць

  • У сістэме размеркавання Дзяржплана СССР пры рэалізацыі аўтамабіляў сярод арганізацый на ўніверсал ГАЗ-22/ГАЗ-22В быў усталяваны кошт 1845 руб, на санітарныя 22Б/22Д — 1755 руб.[6]

Зноскі

  1. «М20. Победа» («DeAgostini») №87: 11. 2014. ISSN 2305-4026. (руск.) 
  2. Тэст-драйв ГАЗ-22 па версіі часопіса «The Motor», 1964 (пераклад на рускую).
  3. Падерин, Иван (2007). 21. М.: «ЗахаровПадерин». p. 296. ISBN 978-5-903572-01-4. (руск.) 
  4. 4,0 4,1 4,2 «М20. Победа» («DeAgostini») №88. 2014. ISSN 2305-4026. (руск.) 
  5. Труба должна дымить! // Авторевю : часопіс. — 2013. — № 17.(руск.) 
  6. Падерин, Иван (2007). 21. М.: «ЗахаровПадерин». p. 297. ISBN 978-5-903572-01-4. (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Падерин И.В. 21. — ЗахаровПадерин, 2007. — 312 с. — ISBN 978-5-903572-01-4.(руск.) 
  • Автолегенды СССР. ГАЗ-М22 Волга («DeAgostini») №18. 2009. ISSN 2071-095X. (руск.) 
  • Автомобиль на службе. ГАЗ-22Б Волга («DeAgostini») №65. 2014. ISSN 2223-0440. (руск.) 
  • Спасти и сохранить // За рулём : часопіс. — 2011. — № 04. — С. 274-280.(руск.) 
  • Труба должна дымить! // Авторевю : часопіс. — 2013. — № 17.(руск.) 

Гл. таксамаПравіць