ГАЗ-3937
ГАЗ-3937 «Воднік» — аўтамабіль для транспарціроўкі людзей і грузаў у цяжкапраходных раёнах. Забяспечвае абарону экіпажа ад стралковай зброі.
ГАЗ-3937 | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | Arzamas Machine-Building Plant[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьРаспрацаваны Горкаўскім аўтамабільным заводам у канцы 1980-х па замове Міністэрства абароны СССР. Вырабляўся на Арзамаскім машынабудаўнічым заводзе.
З 2005 года вырабляўся для патрэб Мінабароны Расіі[1].
Апісанне
правіцьАўтамабіль пабудаваны па модульнай схеме. Зварны корпус уключае ў сябе два здымных модуля. Пярэдні модуль складаецца з сілавога аддзялення і аддзялення кіравання, падзеленых герметычнай перагародкай. Задні шматмэтавы модуль можа быць заменены ў палявых умовах.
«Воднік» можа выконваць некалькі функцый у залежнасці ад устаноўленага модуля:
- транспарціроўка людзей;
- транспарціроўка грузаў і тэхналагічнага абсталявання ў цяжкадаступныя раёны;
- транспарціроўка жылых блокаў і іншых камунальных модуляў;
- выкананне функцый тэхналагічных машын паліўна-энергетычнага комплексу.
Аўтамабіль мае незалежную тарсіённую падвеску, сістэму цэнтралізаванага рэгулявання ціску паветра ў шынах, гідраўзмацняльнік рулявога кіравання, магутную сістэму ацяплення і кандыцыянавання.
Тэхнічныя характарыстыкі
правіць- Маса аўтамабіля (поўная), кг: 6600—7500
- Маса грузу, кг: 1500—2500
- Колькасць пасажыраў: 10—11
- Габарытныя памеры:
- даўжыня, мм: 5100
- шырыня, мм: 2600
- вышыня, мм: 2300
- База, мм: 3000
- Каляіна, мм: 2200
- Дарожны прасвет, мм: 475
- Рухавік: ГАЗ-5621, ліцэнзійны Steyr-Daimler-Puch ГАЗ-560/Steyr M16
- Тып: 6-цыліндравы турбадызель
- Рабочы аб’ём, см³: 3200
- Маса 310 кг
- Хуткасць:
- па шашы, км/г: 120
- Запас ходу па паліве, км: 700—1000
Эксплуатанты
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б 4. КОЛЁСНЫЕ БРОНЕТРАНСПОРТЕРЫ (БТР) И СПЕЦИАЛЬНЫЕ МАШИНЫ НА ИХ БАЗЕ . militaryparitet.com. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2011. Праверана 11 жніўня 2016.
- ↑ Состояние вооружённых сил РФ в 2014 году . https://kprf.ru.+Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 3 лістапада 2016.
- ↑ И. Сафронов. Перегонка вооружения . «Коммерсантъ» (12 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2017. Праверана 2 студзеня 2017.
Спасылкі
правіць- «Водник»(недаступная спасылка) на официальном сайте ГАЗ
- «Водник» на Автомаркете
- «Дизельный двигатель ГАЗ-56211» на официальном сайте ООО «Нижегородские моторы» Дивизион «Силовые агрегаты» Группа ГАЗ
- «Водник»(недаступная спасылка)