Гаа Баасюй (кіт. трад. 高保勗, піньінь Gāo Baoxu; 924962) — чацвёрты кіраўнік Цзінані  (руск.) перыяду пяці дынастый і дзесяці дзяржаў  (укр.).

Гаа Баасюй
Нараджэнне 924
Смерць 962
Бацька Гаа Цунхуэй[1]

Біяграфія

правіць

Быў дзясятым сынам Гаа Цунхуэя і малодшым братам свайго папярэдніка Гаа Баажуна.

Крыніцы характарызуюць яго як марнатраўнага і распуснага кіраўніка. Ён склікаў у свой палац прастытутак і воінаў, што ладзілі оргіі, за якімі ўладар назіраў разам са сваімі наложніцамі. Таксама значную незадаволенасць яго падначаленых выклікалі архітэктурныя праекты Гаа Баасюя.

Праз два гады пасля ўзыходжання на трон ён цяжка захварэў і, пасля кансультацый са сваімі дарадцамі, вырашыў абвясціць спадчыннікам свайго пляменніка, сына Гаа Баажуна, Гаа Цзічуна. Апошні заняў трон пасля смерці Гаа Баасюя ў 962 годзе.

Зноскі

  1. China Biographical Database

Літаратура

правіць
  • Ouyang Xiu (2004). Historical Records of the Five Dynasties. Translated by Richard L. Davis. Columbia University Press. ISBN 0-231-12826-6.
  • Ouyang Xiu (1073). Wudai Shiji (五代史記) [Historical Records of the Five Dynasties] (in Chinese).