Габрыэла «Габі» Новак (харв.: Gabrijela "Gabi" Novak; нар. 8 ліпеня 1936, Берлін, Трэці Рэйх) — харвацкая поп і джаз спявачка. Стала вядомая шырокай публіцы ў 1960-х гадах. Жонка легендарнага харвацкага аўтара-выканаўцы Арсена Дзедзіча, на якім была замужам з 1973 і да яго смерці ў 2015 годзе.

Габі Новак
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 ліпеня 1936(1936-07-08) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Арсен Дзедзіч[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, pop singer
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-музыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Габі нарадзілася ў сям’і харвацка-нямецкага паходжання, дзе бацька быў з Хвара, а маці —з Берліна. Сваё дзяцінства правяла ў Берліне, а пасля сям’я пераехала ў Югаславію, дзе ў 1945 годзе быў забіты яе бацька.

Яна была замужам за харвацкім кампазітарам Стыпіцай Калог’ерай да 1970 года. У 1973 годзе выйшла замуж за вядомага кампазітара і спевака Арсена Дзедзіча[1]. Ён таксама стаў аўтарам шматлікіх яе песень[2]. У пары ёсць сын Мація, які стаў вядомым піяністам у Харватыі.

Дыскаграфія правіць

  • 1961 — Pjeva Gabi Novak
  • 1970 — Gabi (зборка, Jugoton)
  • 1971 — Gabi (зборка, PGP RTB)
  • 1974 — Samo žena
  • 1977 — Gabi 77
  • 1978 — Najveći uspjesi (зборнік)
  • 1980 — Gabi & Arsen
  • 1982 — Gabi
  • 1985 — Nada
  • 1988 — Hrabri ljudi (Габі і Арсен)
  • 1993 — Retrospektiva (зборнік)
  • 1997 — Adrese moje mladosti
  • 2002 — Pjesma je moj život
  • 2003 — Pjeva Gabi Novak (перавыданьне)
  • 2006 — Zlatna kolekcija (зборнік)

Узнагароды правіць

Новак — неаднаразовая лаўрэатка прэміі Парын:

  • Лепшае джазавае выкананне (2002)[3]
  • Альбом года (2003)[4]
  • Лепшае жаночае выкананне (2003)[4]
  • Лепшы поп-альбом (2003)[4]
  • Лепшае вакальнае супрацоўніцтва (2003)[4]
  • Узнагарода за значны ўклад у развіццё музыкі (2006)[5]

Зноскі

  1. Lampe, John R. (2000). Yugoslavia as History: Twice There was a Country. Cambridge University Press. p. 342. ISBN 978-0-521-77401-7.
  2. CROATIA RECORDS. www.crorec.hr. Архівавана з першакрыніцы 27 грудня 2018. Праверана 10 красавіка 2020.
  3. Porin • 2002 - O Porinu. arhiva.porin.info. Архівавана з першакрыніцы 25 жовтня 2018. Праверана 10 красавіка 2020.
  4. а б в г Porin • 2003 - O Porinu. arhiva.porin.info. Архівавана з першакрыніцы 22 березня 2016. Праверана 10 красавіка 2020.
  5. CROATIA RECORDS. www.crorec.hr. Архівавана з першакрыніцы 13 травня 2021. Праверана 10 красавіка 2020.

Спасылкі правіць