Гайла
Гайла (лац.: Geylo[1]; 28 ліпеня 888) — біскуп Лангра (з 880).
Гайла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дыяцэзія | Лангр | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | IX стагоддзе | ||||||
Смерць | не раней за 888 і не пазней за 891 |
Біяграфія
правіцьСын і цёзка графа Гайлы. Быў абатам Флавіньі ў 866—870 гадах[2] і Турну ў апошнія гады валадарання Карла Лысага. У 879 годзе каранаваў Боза Праванскага ў Мантайле; Боза, сваім парадкам, зрабіў яго біскупам Лангра.
За час свайго кароткага тэрміна знаходжання на біскупскай кафедры значна павялічыў зямельныя ўладанні і правы дыяцэзіі Лангра, што стала знакам палітычнай празорлівасці. Азначаўся як амбіцыйны прэлат, які спрабаваў пашырыць часовую ўладу сваёй кафедры настолькі далёка, наколькі гэта магчыма за валадараннем слабых Каралінгаў[3].
Крыніцы
правіць- ↑ Bouchard C. B. The Cartulary-Chronicle of St-Pierre of Béze. — University of Toronto Press, 2019. P. 99—102, 113, 117
- ↑ Bouchard C. B. The Cartulary of Flavigny, 717—1113. — Cambridge, MA: Medieval Academy of America, 1991. P. 146.
- ↑ MacLean S. Kingship and Politics in the Late Ninth Century: Charles the Fat and the End of the Carolingian Empire. — Cambridge University Press, 2003. P. 110.