Галель
Галель (іўр.: הלל) — у іўдаізме — адна з урачыстых малітваў, якая чытаецца па асобных днях, каб хваліць і дзякаваць Госпаду. Складаецца з псалмоў 112—117, таксама празваных «Егіпецкім галелем». «Егіпецкі галель» уяўляе сабою суцэльны твор, магчыма, напісаны падчас падзей Ханукі, пра што гаворыць ягоная структура і звычай яго вымаўлення ва ўсе дні гэтага свята.
Прыкладам ужывання галеля ў Евангеллі можа паслужыць урывак аб уездзе Ісуса ў Іерусалім (Мк. 11:9-10), калі яўрэі сустрэлі Ісуса пальмавымі галінамі і воклічам «асана!» («Выратуй жа!») (Пс. 117:25-26).
Таксама згадваецца, што пасля спажывання велікоднай трапезы Ісус з вучнямі спяваў псалом (у грэчаскім арыгінале — літаральна «гімн»): «І, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную» (Мф. 26:30, Мк. 11:26). На думку шэрагу каментатараў, напрыклад, Чарлза Сперджэна, тут маецца на ўвазе звычай чытаць галель у завяршэнне велікоднага седэра.[1]
Зноскі
Спасылкі
правіць- Артыкул «Халлел» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- Гимн // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- The Open Siddur Project: Hallel
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галель