Галіканскі абрад
Галіканскі абрад (лац.: Ritus Gallicanus) — адзін са старажытных заходніх літургічных абрадаў, які практыкаваўся ў IV—VIII стагоддзях у Галіі, затым Франкскам каралеўстве, што ўзнікла на яе тэрыторыі, а таксама ў іншых рэгіёнах Заходняй Еўропы. Пры Карле Вялікім было прынята рашэнне адмовіцца ад галіканскага абраду і пераходзе на рымскі абрад. Асобныя элементы галіканскага абраду перайшлі ў літургічную практыку рымскага абраду.
Паходжанне правіць
Паводле адной з версій, абрад, званы галіканскім, нарадзіўся ў Антыёхіі, а затым у IV стагоддзі праз Мілан прыйшоў на Захад[1].
Палмер у працы «Origines liturgicae» выставіў тэорыю, што галіканскі абрад з'явіўся першапачаткова ў Ліёне з Эфеса ў выніку дзейнасці святых Пофіна Ліёнскага і Ірынэя, якія даведаліся пра абрад ад святога Палікарпа. Паводле іншай тэорыі, якая бачыць прататып абраду ў лісце папы Інакенція I Дэцэнцію з Губіё, цэнтрам галіканскага абраду быў Мілан.
Асаблівасці правіць
Галоўнымі літургічнымі святамі ў абрадзе былі ютрані («Ad Matutinam», «Matutinum») і нешпары (люцэрнарыі — «ad Vesperas Lucernarium», «ad Duodecimam»). Асноўнай першакрыніцай па гісторыі галіканскай імшы з'яўляюцца лісты святога Германа Парыжскага (555—576 гг.), паводле якіх быў рэканструяваны яе парадак. Імша ўключае, напрыклад, інтроіт са спевам антыфоны і фразу Dominus sit semper vobiscum, якая лічыцца масарабскай формай Dominus vobiscum, а таксама кантыкі, дзе спяваўся грэцкі варыянт Sanctus («Αγίος, αγίος, αγίος»), а на Вялікі пост — Sanctus Deus angelorum. Іншыя асаблівасці галіканскай імшы — спяваны кантык Захарыі пасля малітвы Kyrie, дыптыхі і знак супакою, якія папярэджвалі анафару. Сам тэкст анафары змяняўся ў залежнасці ад календара. Літургічны год пачынаўся Адвэнтам.
У XX стагоддзі ў Францыі асобнымі праваслаўнымі супольнасцямі заходняга абраду прадпрымаліся спробы аднавіць галіканскі абрад[2].
Галіканская імша правіць
Зноскі правіць
Літаратура правіць
- «Галликанский обряд» // Католическая энциклопедия. Изд. францисканцев. Т. 1. М.: 2002.
Спасылкі правіць
- Jenner, Henry. «The Gallican Rite.» // The Catholic Encyclopedia. Vol. 6. New York: Robert Appleton Company, 1909. (англ.)
- А. Слесарев. Православие западного обряда: исторический путь от церковной миссии к расколу
- Последование иже во святых отца нашего Германа, Епископа Парижскаго, Галликанской Божественной литургии В редакции игумена Силуана (Туманова) Архівавана 5 лютага 2010.