Галіна Іванаўна Зыбіна
Галіна Іванаўна Зыбіна (нар. 22 студзеня 1931, Ленінград) — савецкая лёгкаатлетка.
Галіна Іванаўна Зыбіна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзілася |
22 студзеня 1931 (93 гады) |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | 1948 — 1968 |
Рост | 168 см |
Вага | 80 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заслужаны майстар спорту СССР (1952). Выступала за Ленінград — спартыўныя таварыствы «Зеніт» (па 1959) і «Труд» (1960—1968).
Алімпійская чэмпіёнка 1952, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1956 года, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1964, чэмпіёнка Еўропы 1954 года, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 1962 у штурханні ядра. Усталявала 8 сусветных рэкордаў і 4 рэкорды СССР, па фармальных прычынах не зарэгістраваныя як сусветныя (1952—1956); першай у свеце штурхнула ядро далей 16 м (1953). Бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы 1950 у кіданні дзіды, 1954 у кіданні дыска — адзіная ў гісторыі спартсменка, якая стала прызёрам чэмпіянатаў Еўропы ў абодвух відах кідання і штурханні ядра. 6-разовая чэмпіёнка СССР у штурханні ядра (1952—1955) і кіданні дзіды (1952, 1957).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галіна Іванаўна Зыбіна