Ганаровы донар СССР

Ганаровы донар СССР  — нагрудны знак, зацверджаны Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 24 чэрвеня 1944 года.

Ганаровы донар СССР
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна
Тып нагрудны знак узнагароды[d] і ганаровае званне[d]
Дата заснавання 24 чэрвеня 1944
Статус не ўручаецца
Колькасць каля 50 000

Парадак уручэння правіць

Нагрудным знакам «Ганаровы донар СССР» узнагароджваліся асобы, якія шматразова здалі кроў для выратавання жыцця хворых і пацярпелых пры абароне сацыялістычнай Айчыны, ахове дзяржаўнай мяжы СССР і грамадскага парадку, стыхійных бедствах і няшчасных выпадках, адначасова праводзяць работу па ўключэнні насельніцтва ў шэрагі донараў[1].

Узнагароджанне нагрудным знакам «Ганаровы донар СССР» ажыццяўлялася Выканаўчым камітэтам Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР, Міністэрствам аховы здароўя СССР, начальнікам Цэнтральнага ваенна — медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны СССР, начальнікам медыцынскага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў СССР і начальнікам ваенна-медыцынскага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР.

Парадак падання да ўзнагароджання нагрудным знакам «Ганаровы донар СССР» зацвярджалася сумесна выканаўчым камітэтам Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР, Міністэрствам аховы здароўя СССР і адпаведнымі медыцынскімі службамі Міністэрства абароны СССР, Міністэрства ўнутраных спраў СССР, Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР.

Нагрудны знак «Ганаровы донар СССР» носіцца на правым баку грудзей і размяшчаецца ніжэй дзяржаўных узнагарод СССР. Разам з нагрудным знакам «Ганаровы донар СССР» узнагароджанаму ўручалася пасведчанне ўстаноўленага ўзору. Для заахвочвання донараў заснаваны таксама знакі «Донар СССР» трох ступеняў і «Кропля крыві».

За ўсю гісторыю існавання дадзенага знака ім было адзначана каля 50000 чалавек. У 1980-1990-х гадах да знака пры ўручэнні дадавалася яго паменшаная копія (фрачны знак або фрачнік), і пасведчанне аб прысваенні звання. Колькі было выдадзена фрачнікаў дакладна невядома, але, як мяркуецца, каля 12000 штук. І знак, і фрачнік вырабляліся з алюмінія і мацаваліся да адзення з дапамогай шпількі. Лекары і донары дадзены знак называюць «ордэнам крыві».

Цікавыя факты правіць

Да моманту атрымання звання «Ганаровы донар СССР» донары, па стане на 1991 год, у сярэднім здавалі 22 літра крыві.

Былі выпадкі дапамогі савецкіх донараў пацярпелым у Афрыцы. 19 красавіка 1984 года пасля выбуху будынка ў ангольскім горадзе Уамба спатрэбілася кроў для пералівання пацярпелым. Першымі на дапамогу параненым прыйшлі савецкія медыкі і ваенныя саветнікі. У тым жа годзе пасля падрыву дыверсантамі нямецкага судна «Арэндзее» у порце Луанды савецкія грамадзяне аддалі донарскую кроў нямецкім маракам[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума ВС СССР от 24.06.1944 "Об утверждении нагрудного знака "Почетный донор СССР". Правовой сайт Консультант Плюс.
  2. СОФИЯ БАРАБАНОВА. «Мы живы — а это главное!». "Во славу Родины" (27 07 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2019. Праверана 28 красавіка 2019.

Літаратура правіць

  • Грибанов Э. Д. Медицина в необычном // М., Советская Россия, 1988.
  • Доманк А. С. Знаки воинской доблести // М., Патриот, 1990.