Ганс Мульчэр
Ганс (Ханс) Мульчэр (ням.: Hans Multscher; пам. каля 1467) — нямецкі скульптар і жывапісец, прадстаўнік ульмскай школы ў мастацтве готыкі, папярэднік Паўночнага Адраджэння.
Ганс Мульчэр | |
---|---|
Дата нараджэння | 1400[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1467[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, carver, разьбяр па дрэве |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё і творчасць
правіцьДакладная дата нараджэння невядомая. Пачатковую адукацыю як мастак і скульптар атрымаў у роднай яму вобласці Альгай, на поўдні сучаснай Баварыі. Затым падвышаў сваё майстэрства, вандруючы па Германіі і Еўропе навучаючыся ў розных майстроў, у тым ліку ў Клауса Слютэра, знаёмячыся з новымі плынямі ў мастацтве, у першую чаргу ў паўночнай Францыі і Нідэрландах. У 1427 годзе становіцца грамадзянінам горада Ульм. У тым жа годзе бярэ шлюб з Адэльгейд Кіцын. Ва Ульме стаў вядомым майстрам скульптуры і жывапісу, мастацкае атэлье Мульчэра было ў ліку найбуйнейшых у горадзе. У гэтай майстэрні таксама працаваў брат Ганса, скульптар Генрых Мульчэр.
У 1429 годзе Г. Мульчэр заканчвае свайго «Вялікапакутніка» на заходнім партале Ульмскага сабора.
Зноскі