Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі (Мінск)
бальніца ў Мінску
Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) — мінская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі.
Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Дата заснавання | 1978 |
Галоўны ўрач | Андрэй Уладзіміравіч Барысаў |
Каардынаты | |
Адрас | Рэспубліка Беларусь, 220108, г. Мінск, вуліца Кіжаватава, д. 58 |
bsmp.by |
Гісторыя
правіцьБальніца на 850 ложкаў прыняла першага пацыента 1 снежня 1978 года.
Была аб’яднана са станцыяй хуткай медыцынскай дапамогі да 1982 года.
Першы галоўны ўрач БХМД — Ігар Сільвестравіч Кудлач.