Адкрыць галоўнае меню

Гарадское паселішча (Расія)

тып муніцыпальнага ўтварэння ў Расіі
(Пасля перасылкі з Гарадское паселішча, Расія)

Гарадское паселішча — тып муніцыпальнага ўтварэння ў Расіі, які ўяўляе сабой горад ці пасёлак, у якім мясцовае самакіраванне ажыццяўляецца насельніцтвам непасрэдна і (ці) праз выбарныя і іншыя органы мясцовага самакіравання. Гарадскія паселішча, якія не з’яўляюцца гарадскімі акругамі ўваходзяць у склад муніцыпальных раёнаў.

У склад тэрыторыі гарадскога паселішча могуць уваходзіць адзін горад або адзін пасёлак, а таксама ў адпаведнасці з генеральным планам гарадскога паселішча тэрыторыі, якія прызначаны для развіцця яго сацыяльнай, транспартнай і іншай інфраструктуры (уключаючы тэрыторыі пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў, якія не з’яўляюцца муніцыпальнымі ўтварэннямі).