Гарпун (супрацькарабельная ракета)

AGM/RGM/UGM-84 «Гарпун» (англ.: Harpoon) — супрацькарабельная ракета. Яе вырабляюць на прадпрыемствах карпарацыі «Боінг». Такую назву зброя атрымала па асацыяцыі са старой рыбацкай прыладай.

Апісанне правіць

Гэта малагабарытная ракета, яе хуткасць меншая за хуткасць гуку. Яна мае бранябойную баявую частку вагой 225 кілаграмаў, далёкасць дзеяння — ад 90 да 280 кіламетраў.

Ракета існуе ў некалькіх варыянтах — авіяцыйнага базіравання (AGM-84), карабельнага (RGM-84) і для запуску з падводных лодак (UGM-84).

«Гарпун» можа атакаваць двума спосабамі: гарызантальна, рухаючыся паралельна вадзе на вышыні два-чатыры метры ці рабіць манеўр, падымаючыся на вышыню да 1800 метраў і пікіруючы на цэль. Другі спосаб быў распрацаваны для атакі на падводныя лодкі, якія ўсплылі, і невялікія манеўраныя катары[1].

Зноскі