Гарэльефы з Храма Хрыста Збавіцеля

Гарэльефы з Храма Хрыста Збавіцеля — шэсць мармуровых гарэльефаў, знятых з Храма Хрыста Збавіцеля перад тым, як яго ўзарвалі ў 1931 годзе. Захоўваюцца ў Данскім манастыры, усталяваны на ўсходняй сцяне агароджы манастыра з унутранага боку. Гарэльефы з Храма Хрыста Збавіцеля адлюстроўваюць біблейскія і гістарычныя сюжэты: «Мельхіседэк сустракае Аўраама з палоненымі ім царамі» (скульптар А. В. Лаганоўскі, 1847—1849 гг.), «Воін Георгій» (скульптар М. А. Рамазанаў  (руск.), 1847—1849 гг.), «Наведванне Дзмітрыем Данскім Сергія Раданежскага перад паходам супраць татараў 1380 г.» (скульптар А. В. Лаганоўскі, 1847—1849 гг.), «Мірыям, якая апявае перамогу свайго народа над ворагамі» (скульптар А. В. Лаганоўскі, 1847—1849 гг.), «Сустрэча Давіда, які перамог Галіяфа» (скульптар А. В. Лаганоўскі, 1847—1849 гг.), «Дэвора, якая заклікае народ да барацьбы з прыгнятальнікамі» (скульптар А. В. Лаганоўскі, 1847—1849 гг.)

Галерэя правіць

Спасылкі правіць