Генеалогія

навука пра роднасныя сувязі
(Пасля перасылкі з Генеолаг)

Генеалогія (стар.-грэч.: γενεαλογία ад стар.-грэч.: γενεά (genea) — «сям’я» і стар.-грэч.: λόγος (logos) — «слова, веданне, навука»), або радаслоўе — спецыяльная гістарычная дапаможная і прыкладная дысцыпліна; таксама сістэматычны збор звестак пра паходжанне сем’яў, пераемнасць пакаленняў і сваяцтва, прозвішчы і роды — навука пра роднасныя сувязі агулам[1], іх гісторыю, сямейныя адносіны, лёс асобных членаў сям’і.

У пераносным сэнсе генеалогіяй называюць назіранне з’яваў у паэтапным развіцці, калі на фоне агульнай храналогіі прасочваецца ўзаемасувязь пэўных характэрных рысаў. Напрыклад: «генеалогія навукі», «генеалогія адкрыцця», «генеалогія злачынства» і так далей.

Прадмет генеалогіі

правіць

Генеалогія займаецца вывучэннем роднасных узаемасувязяў людзей, гісторыі родаў, паходжання асобных людзей, вызначэннем сваяцкіх сувязяў. Генеалогія звязана з геральдыкай, дыпламатыкай і іншымі гістарычнымі дысцыплінамі. Па выніках даследаванняў складаюць пакаленныя роспісы і генеалагічныя табліцы (дрэвы).

Сям’я як прадмет генеалогіі можа быць,

  • невялікая і манагамная (двух пакаленняў), складзеная з бацькоў і дзяцей;
  • некалькі пакаленняў сям’і, дапоўненыя іншымі сваякамі (напрыклад — прадзеды, дзяды, унукі і праўнукі, цесці, швагры);
  • вялікая сям’я, складзеная з усіх членаў і ступеняў роднасці і сваяцтва (напрыклад, усынаўленне, кумаўство).

З пачатку XXI ст., праз навуковы прагрэс, набірае папулярнасць генетычная генеалогія, якая выкарыстоўвае аналіз ДНК чалавека. Гэта новы метад дазваляе выключыць чужых і знайсці сваіх родзічаў з высокай верагоднасцю, у тым ліку, знайсці невядомых сваякоў, якія таксама здалі аналіз ДНК і апублікавалі яго вынікі.

Сямейныя сувязі

правіць

Генеалогія — аснова існавання сямейных і роднасных сувязяў у розных іх праявах. Прызнаецца таксама і прававы аспект, розніца паміж законна і незаконнанароджанымі. Разлічваюцца градусы і лініі генеалагічнай роднасці, законна і незаконнанароджанасці па адным агульным продку, ад чаго залежыць напрыклад раздзел маёмасці, юрыдычную перавагу маюць законнанароджаныя нашчадакі гэтага продка.

Праграмнае забеспячэнне

правіць

Ёсць праграмныя сістэмы кіравання генеалагічнымі даследаваннямі і аналізам, сярод іх пад вольнымі ліцэнзіямі распаўсюджваюцца прадукты «LifeLines», «GRAMPS» і інш..

Абмежаванні генеалагічных даследаванняў

правіць

Бывае, што ў сям’і ёсць людзі не звязаныя сваяцтвам. Ёсць розныя канцэпцыі погляду на генеалогію, але яна займаецца толькі кроўнымі роднымі і сваякамі.

Метады даследавання

правіць

Праца ўключае ў сябе пошук матэрыялаў і іх праверка (доказная база — метрыкі, пасведчанні, даведкі і інш.), дадатковых крыніц і фактаў пра асоб і сям’ю. Агульнапрынятыя метады:

  • рэтраспектыўны (шукаць продкаў) — пошук або рэканструкцыя раней невядомага факта на аснове вядомых пазнейшых фактаў;
  • перспектыўны метад (шукаць нашчадкаў) — шукаць пазнейшыя факты на аснове вядомы ранейшых.

Пасля выяўлення і праверкі фактаў складаюць генеалагічныя табліцы, які адлюстроўваюць сувязі паміж членамі роду, напрыклад, у выглядзе генеалагічнага дрэва, але табліцы могуць мець і іншы выгляд. Таксама вынікі такіх даследаванняў публікуюць як артыкулы, кнігі, сцэнарыі, у сучаснасці папулярныя электронныя публікацыі, напрыклад на сайтах.

Для генеалагічнага даследавання можа быць наняты прафесійны спецыяліст па генеалогіі, але часта гэта аматарская праца. Генеалогію вывучаюць ў навучальных установах, звычайна на гістарычных факультэтах.

У мінулым генеалогія была важнай у асноўным для артыстакратычных сем’яў, але цяпер зацікаўленасць ёю ахапіла ўсе станы грамадства. Цяпер часта вывучаюць генеалогію не асобных сем’яў, а груп неяк звязаных сем’яў — напрыклад, паходжаннем з адной вёскі, удзельнікаў нейкай падзеі, мігрантаў з пэўнага месца і г.д.

У XX ст. бурны рост цікавасці да генеалогіі і пошуку продкаў прычыніўся стварэнню і развіццю генеалагічных таварыстваў і суполак, сямейных кланаў, стварэнню сайтаў і інш.

Абазначэнні ў радаводных дрэвах

правіць

Пад імем кожнай персоны ставяцца значкі:

  • * — дата нараджэння (і месца);
  • ∞ — шлюб (з датай і месцам);
  • + — дата смерці (і месца)

і інш.

Глядзець таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Словник іншомовних слів. — Київ: Українська Радянська Енциклопедія, 1995. — С. 180.
  • Українська радянська енциклопедія. — Київ, 1962. — Т. 3.
  • Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях. — Луцьк: Вежа, 2000.
  • Dworzaczek Włodzimierz Genealogia. — Warszawa, Wydawnictwo Naukowe PWN, 1959.