Генрых IV Распэ
Генрых IV Распэ (ням.: Heinrich IV Raspe; 1204 — 16 лютага 1247, замак Вартбург, каля Айзенаха, Цюрынгія) — ландграф цюрынгенскі з 1227 года, трэці сын Германа I і Сафіі Баварскай.
Генрых IV Распэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Heinrich IV Raspe | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Герман II | ||||||
Пераемнік | Генрых III Найяснейшы | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Герман II | ||||||
Пераемнік | Генрых III Найяснейшы | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Конрад IV | ||||||
Пераемнік | Конрад IV | ||||||
Нараджэнне | 1204 | ||||||
Смерць |
16 лютага 1247 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Людавінгі | ||||||
Бацька | Герман I | ||||||
Маці | Сафія Баварская | ||||||
Жонка |
1-я: Лізавета Брандэнбургская 2-я: Гертруда фон Бабенберг 3-я: Беатрыса Брабанцкая |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПасля смерці ў 1227 годзе свайго старэйшага брата Людовіка IV Святога, Генрых выгнаў яго жонку Лізавету Венгерскую і сына Германа II з Вартбурга і захапіў Цюрынгенскае ландграфства з пфальцграфствам Саксоніяй.
Ён аказаў Багеміі дапамогу пры нашэсці манголаў; стаў апекуном Конрада, сына імператара Фрыдрыха II, але неўзабаве перайшоў на бок Папы, і партыя апошняга пасля пазбаўлення Фрыдрыха II кароны выбрала яго контрімператарам 22 мая 1246 года; у насмешку яго называлі папоўскім імператарам («каралём святароў»), таму што ў яго абранні бралі ўдзел пераважна духоўныя князі. Пры дапамозе папскіх грошай ён сабраў войска і разбіў Конрада 5 жніўня 1246 года ў бітве пры Франкфурце. Узімку 1247 года ён аблажыў Ульм і Ройтлінген. У сутыкненні пры Ройтлінгене Генрых быў паранены, затым нечакана згарнуў свае ваенныя дзеянні і сышоў у Вартбург, дзе захварэў і памёр 16 лютага 1247 года.
Быў пахаваны побач са сваімі бацькамі ў манастыры Св. Кацярыны каля Айзенаха.
Шлюб і дзеці
правіцьГенрых быў жанаты тры разы:
- 1-я жонка: (з 1228 года) Лізавета Брандэнбургская (1206/1210 — 1231), дачка Альбрэхта II, маркграфа Брандэнбургскага;
- 2-я жонка: (з 1238 года) Гертруда фон Бабенберг (1210/1215 — 1241), дачка аўстрыйскага герцага Леапольда VI;
- 3-я жонка: (з 1241 года) Беатрыса Брабанцкая (1225—1288), дачка Генрыха II Брабанцкага.
Ні ў адным са шлюбаў ён не меў сыноў. З яго смерцю згасла дынастыя цюрынгенскіх ландграфаў, пасля чаго разгарэлася працяглая вайна за цюрынгскую спадчыну паміж сваякамі ландграфскага дому па жаночай лініі.
Спасылкі
правіць- Генрих IV Распе // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.