Гепаднавірусы (Hepadnaviridae) — сямейства складаных ДНК-геномных вірусаў — паразітаў млекакормячых, птушак, паўзуноў.

Гепаднавірусы

Вірыёны віруса гепатыта В
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hepadnaviridae

Група паводле Балтымара

VII: длДНК-АТ-вірусы


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  10404
EOL  5017

Вірыёны гепаднавірусаў чалавека маюць сферычную форму, памер 42 нм. Вірусная ДНК двухнітачная з дэфектам плюс-ніткі, асацыявана з сярэдзінным бялком і полімеразай. Капсід пабудаваны па кубаідальным тыпе і акружаны двухслойнай ліпіднай абалонкай, у якую ўбудаваны ў выглядзе выступаў HBs-антыген і бялкі пры S-вобласці. HBs-антыген часта выяўляецца ў свабодным стане ў крыві хворых і носьбітаў у форме нітачных або сферычных часцінак дыяметрам 16-25 нм. Выдзяляюць два варыянты гэтага антыгену. У складзе віруса гепатыту B ёсць таксама HBc-антыген, трывала звязаны з нуклеакапсідам, і HBe-антыген, таксама лакалізаваны ў нуклеакапсідзе, але выяўляецца і ў свабодным стане. Размнажэнне віруса адбываецца ў клетках печані па інтэгральным тыпе. Выклікае ў чалавека гепатыт B.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі / Уклад. А. Красільнікаў, Л. Цітоў, Н. Казак. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. ISBN 985-06-0048-9