Герб Бабра
Герб Бабра́ — даўнейшы геральдычны сімвал Бабра (цяпер пасёлак у Мінскай вобласці). Нададзены мястэчку ў 1730-я гады[1]
Герб Бабра | |
---|---|
Дэталі |
Апісанне[2]: У блакітным полі дзве збройныя постаці святых Глеба і Барыса ў каронах.
Гісторыя
правіцьБобр атрымаў магдэбургскае права ў 30-я гады XVIII ст. Адзіным вядомым на сёння доказам гэтага з’яўляецца пячаць магістрата. Надпіс на пячаці сведчыць, што яна была зроблена ў 1735 годзе. Рэпрадукцыя адбітка пячаці не зусім якасная, таму дэталі выявы, за выключэннем дзвюх фігур з німбамі і ў панцырах на фоне княжацкай мантыі, разгледзець вельмі цяжка. У прывілеі ад 1 снежня 1762 года, які зафіксаваны ў Метрыцы ВКЛ, падкрэслена, што месту надаецца за герб выява «Святых рускіх Барыса і Глеба»[3].
Заўвагі
правіцьЛітаратура
правіць- Цітоў А. Гарадская геральдыка Беларусі. — Мн.: Полымя, 1989. — 207 с.