Герб Высокага — геральдычны сімвал Высокага, нададзены гораду ў XVI ст.: «у блакітным полі сярэбраная двухпавярховая, крытая дахоўкай вежа, з двума акенцамі і трыма брамамі»[1].

Герб Высокага
Дэталі

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 19 жніўня 1998[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 21.

Афіцыйнае апісанне:

У блакітным полі барочнага шчыта на зялёнай зямлі белая вежа пад чырвоным дахам, з двума вокнамі і трыма брамамі.

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Решение Высоковского горисполкома от 19 августа 1998 г. № 89.

Літаратура правіць