Герб Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

Дзяржаўны герб Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі — сімвал ПАР як суверэннай дзяржавы. Быў зацверджаны 27 красавіка 2000 года, прыйшоў на змену папярэднім гербам, што існавалі з 1910. Выкананы пераважна ў залатых і охрыстых колерах з выкарыстаннем традыцыйнай афрыканскай сімволікі. Дэвізам сталі словы на вымерлай кайсанскай мове народа кхам: ǃke е: ǀxarra ǁke, што азначае "адзінства розных людзей".

Дзяржаўны герб Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі
Дэталі
Суб’ект ПАР
Зацверджаны 27 красавіка 2000
Нашлемнік булава і дзіда, кветка пратэі, птушка-сакратар і сонца, што ўстае
Шчыт
дзве чалавечыя фігуры колеру охры, што сціснулі правыя рукі ў прывітанні
Шчытатрымальнікі
каласы пшаніцы, слановыя біўні
Заснаванне 2000
Дэвіз
ǃke е: ǀxarra ǁke (Адзінства розных людзей)
Выкарыстанне Дзяржаўны герб суверэннай ПАР
Аўтар герба Ян Бэкер

У 1999 ПАР — маладая мультыкультурная дэмакратыя — аказалася ў пошуках герба, які б найлепш адлюстраваў новую сутнасць краіны. Дзесяць вядучых дызайнераў змагаліся за права, каб твор іхніх рук стаў дзяржаўным сімвалам.

Герб уяўляе сабой серыю асобных элементаў, сіметрычна сабраных у яйкападобную форму з авальным навершам. Калі працягнуць яйка, створанае скруткам з дэвізам унізе ды слановымі біўнямі па краях, праз крылы птушкі-сакратара ды замкнуць дугою гарызонта пад узыходзячым сонцам, то атрымаецца касмічнае яйка, з якога нібыта вылупляецца птушка-сакратар. Паводле задумы аўтара гэта сімвалізуе адраджэнне духу вялікай гераічнай нацыі.