Герб Растоўскай вобласці

Герб Растоўскай вобласці з'яўляецца знакам Растоўскай вобласці, прыняты 28 кастрычніка 1996 года.

Герб Растоўскай вобласці
Дэталі
Зацверджаны 28 кастрычніка 1996 года
Заснаванне 1996
Раннія версіі 5 ліпеня 1878 года

Апісанне герба правіць

У блакітным полі срэбны слуп з пастаўленай на блакітны хвалісты пояс барвовай (чырвонай) прыгоннай сцяной пра трох вежах, з якіх сярэдняя вышэй; ва ўскрайку — залаты колас, які накрывае блакітны хвалісты пояс.

Слуп суправоджаны гістарычнымі данскімі рэгаліямі: справа срэбным перначом па-над срэбных бабылёва хваста і насечкі накрыж; злева — срэбнай булавой па-над такімі ж насечкай з арлом і бунчуком накрыж.

Пахолак — чорны двухгаловы арол з залатымі дзюбамі і барвовымі языкамі, што мае на кожнай з галоў Расійскую імператарскую карону і каранаваны пасярэдзіне вялікай Расійскай каронай з блакітнымі стужкамі. За шчытом чатыры складзеных накрыж сцяга Растоўскай вобласці на залатых сцягавых тронках з дзідавымі наканечнікамі, шнурамі і пэндзлямі.

Сцягавыя тронкі перавіты стужкай ордэна Леніна.

Гісторыя правіць

Герб Растоўскай вобласці створаны на аснове гістарычнага герба Вобласці Войска Данскога, зацверджанага імператарам Аляксандрам II 5 ліпеня 1878 года. Герб вобласці меў наступнае апісанне: «Шчыт, двойчы рассечаны, з галавою. У сярэднім срэбным полі, на лазуровым хвалявістым поясе, барвовая зубістая сцяна з трыма такімі ж зубістымі круглымі вежамі, з якіх сярэдняя вышэй. У правым барвовым полі залаты пярнач, за якім пакладзены ўскосна на-крыж, срэбны бабылёў хвост, на такім жа тронку, і срэбная ж насечка — эмблемы, падараваныя Войску Данскому Пятром Вялікім; у левай барвовай жа падлозе, срэбная булава, за якою на-крыж пакладзены ўскосна, срэбная насечка, упрыгожаная Імператарскім арлом і срэбны ж бунчук на такой жа дзідзе — эмблемы, падараваныя Войску Данскому Імператрыцаю Лізаветаю Пятроўнаю. У залатой частцы шчыта чорны Імператарскі арол, трыма каронамі ўпрыгожаны. Шчыт каранаваны Старажытнаю Царскаю каронаю; за шчытом, чатыры Імператарскія сцяга, злучаныя Аляксандраўскаю стужкаю».

Растоўская вобласць у яе сучасных межах утворана 11 верасня 1937 года пасля падзелу Азова-Чарнаморскага краю.

Першы варыянт герба Растоўскай вобласці зацверджаны Законам ад 28 кастрычніка 1996 года (№ 32-ЗС). Афіцыйнае апісанне герба абвяшчала: «Герб Растоўскай вобласці ўяўляе сабою геральдычны шчыт, падзелены на тры роўныя вертыкальныя часткі. Над шчытом бачны вылятаючы залаты двухгаловы арол Дзяржаўнага герба Расійскай Федэрацыі. На бакавых вертыкальных частках шчыта на палях блакітнага колеру злева крыжавата размешчаны пярнач, насечка і бабылёў хвост, а справа — бунчук, булава і насечка. У сярэдняй частцы шчыта на шэрай падлозе размешчаны залаты колас, над ім знак ракі і выява трохвежавай крэпасці чырвонага колеру. За геральдычным шчытом і залатым арлом крыжавата размешчаны сцяг Расійскай Федэрацыі і Растоўскай вобласці: злева — на пярэднім плане Дзяржаўны сцяг Расійскай Федэрацыі, за ім Сцяг Растоўскай вобласці, справа — сцягі размешчаны ў зваротнай паслядоўнасці. Знізу геральдычны шчыт і тронкі сцягоў хвалявіста апраўляе чырвоная стужка, канцы якой упіраюцца ў спадальныя палатніны сцягоў. Крайнія кропкі герба маюць суадносіны вышыні да шырыні 1 : 0,9, у эталоне — 150×140 мм».

Кампазіцыю герба Растоўскай вобласці распрацаваў Аляксей Курмановский на грунце старога герба Данской вобласці.

Апошняя версія герба зацверджана Заканадаўчым сходам і Губернатарам 5 снежня 1997 года (закон «Пра занясенне змен і дадаткаў у абласны закон „Пра герб Растоўскай вобласці“» № 47-ЗС). Закон набыў моц 2 лютага 1998 года пасля апублікавання ў газеце «Наш час». Як бачна з тэксту, змяніўся колер арла, выгляд ордэнскай стужкі і месцаванне сцягоў за шчытом.

Герб вобласці быў занесены ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр РФ пад № 214.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць