Герб Тонга
Герб Тонга (танг.: ko e Sila ʻo Tonga) быў распрацаваны ў 1875 годзе, у адзін час са стварэннем Канстытуцыі Каралеўства Тонга.
Герб Тонга | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Тонга |
Зацверджаны | 1875 |
Заснаванне | 1875 |
Дэвіз |
«Бог і Тонга — мая спадчына» |
Тры мячы ў правай ніжняй частцы шчыта сімвалізуюць тры дынастыі каралёў Тонга: Ту'і-Тонга, Ту'і-Хаатакалауа і Ту'і-Канакуполу. Тонга была аб'яднаная каралём Сіаосі Тупоу I, які стаў ініцыятарам фарміравання першага афіцыйнага ўрада Каралеўства Тонга, а таксама афіцыйнага герба дзяржавы. Голуб з аліўкавай галінкай у левай ніжняй частцы сімвалізуе жаданне народа Тонга, каб у Каралеўстве заўсёды быў мір. Тры зоркі ў левай верхняй частцы сімвалізуюць галоўныя астраўныя групы Тонга: астравы Тонгатапу, Вава і Хаапаі. Карона ў правай верхняй частцы гербавага шчыта сімвалізуе кіруючага манарха, караля Каралеўства Тонга. У ніжняй частцы герба размешчаны нацыянальны дэвіз дзяржавы: «Ko e Otua mo Tonga ko hoku Tofia» (у перакладзе з танганійскай мовы «Бог і Тонга — мая спадчына»).
У Тонга не існуе афіцыйнага апісання герба Каралеўства, таму ў шэрагу ўрадавых устаноў пячатка можа адрознівацца.
Спасылкі
правіць- Апісанне герба (англ.)