Герб Уругвая — адзін з дзяржаўных сімвалаў Уругвая, зацверджаны Законам ад 19 сакавіка 1829 года і пацверджаны Законам № 3060 ад 12 ліпеня 1906 г і Дэкрэтам 26 кастрычніка 1908 г, уяўляе сабой авальны шчыт, падзелены на чатыры часткі, увянчаны залатым узыходзячым сонцам і апраўлены аліўкавай галінкай справа і лаўровай галінкай злева. Унізе галіны перевязаны паміж сабой стужкай блакітнага колеру.

Герб Усходняй Рэспублікі Уругвай
Дэталі
Зацверджаны 19 сакавіка 1829
Заснаванне 19 сакавіка 1829

У верхняй правай чвэрці у блакітным полі намаляваныя залатыя шалі як сімвал роўнасці і справядлівасці. У верхняй левай чвэрці ў срэбным полі - зялёная гара Мантэвідэа з крэпасцю на яе вяршыні і пяццю лазоравымі хвалямі ля падножжа, якія сімвалізуюць сілу. У ніжняй правай чвэрці - чорны неўтаймаваны конь у срэбным полі — сімвал свабоды. У ніжняй левай чвэрці — залаты бык у блакітным полі — сімвал багацця.

Глядзі таксама правіць

Сцяг Уругвая

Спасылкі правіць