Герб Чада быў прыняты ў 1970 годзе. У цэнтры знаходзіцца шчыт з хвалістымі сінімі лініямі, з узыходзячым сонцам над ім. Шчыт падтрымліваюць каза і леў. Ніжэй шчыта размешчаны медаль і скрутак з нацыянальным дэвізам («Адзінства, Праца, Прагрэс») на французскай мове.

Герб Чада
Дэталі
Суб’ект Чад
Зацверджаны 1969
Заснаванне 1969

Хвалістыя лініі на шчыце з'яўляюцца сімвалам возера Чад, узыходзячае сонца сімвалізуе новы пачатак. Каза злева ўяўляе паўночную частку нацыі, у той час як паўднёвая частка прадстаўлена ільвом. Ордэн у аснове шчыта - медаль.