Герметызацыя (ад імя Гермеса Трысмегістаса) — забеспячэнне непранікальнасці сценак і злучэнняў, апаратаў, машын, збудаванняў для вадкасці і газу.

Герметызавальныя матэрыялы правіць

Для герметызацыі прымяняюцца герметызавальныя матэрыялы, да якіх адносяцца:

  • рулонныя і ліставыя матэрыялы
  • мінеральныя будаўнічыя матэрыялы пранікальнага дзеяння
  • матэрыялы вадкага нанясення на аснове палімераў

Акрамя палімераў, герметызавальныя матэрыялы ўтрымліваюць розныя напаўняльнікі і ацвярджальнікі — вулканізуючыя. Герметызавальныя матэрыялы ўжываюць у выглядзе паст, абкітовак, масцікі і самаклейных стужак, часам у выглядзе раствора ў арганічных растваральніках. Герметызавальны матэрыял утвараецца ў выніку ацвярдзення на ўласна злучальным шве або ў месцы кантакту герметызуемых паверхняў. Герметызавальныя матэрыялы павінны быць трывалымі і эластычнымі, устойлівымі да ўздзеяння агрэсіўных асяроддзяў і перападаў тэмпературы. Герметызавальныя матэрыялы для абароны дэталяў і блокаў электрапрыбораў павінны быць з электраізаляцыйныя ўласцівасцямі.