Глеб Леанідавіч Гулянкоў

Глеб Леанідавіч Гулянкоў (нар. 16 студзеня 1970, Краснаводск, Туркменская ССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Глеб Леанідавіч Гулянкоў
Нараджэнне 16 студзеня 1970(1970-01-16) (54 гады)
Член у
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 16 студзеня 1970 года ў г. Краснаводску (Туркменская ССР) у сям’і вайскоўца[1].

Скончыў Курганскае вышэйшае ваеннае авіяцыйна-палітычнае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная забеспячэння авіяцыі»[1].

Да 2012 года праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на розных пасадах[1].

Працаваў старшынёй Балбасаўскага пасялковага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Аршанская-Дняпроўскай акругі № 26. Член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанню[1].

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].

Сям’я

правіць

Жанаты, выхоўвае сына і дачку[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, Аршанскага раённага Савета дэпутатаў, іншымі ўзнагародамі[1].

Зноскі

Спасылкі

правіць