Гляцыялогія
Гляцыялогія (ад лац.: glacies — «мароз, лёд», стар.-грэч.: λόγος — «слова») — навука аб Зямлі. Вывучае льды ва ўсіх формах на паверхні зямлі, у атмасферы, гідрасферы і літасферы. Адзіным прыродным аб’ектам вывучэння гляцыялогіі з’яўляецца гляцыясфера і нівальна-гляцыяльныя сістэмы, што яе складаюць.
Па асноўным канкрэтным аб’екце даследаванняў гляцыялогія падзяляецца на некалькі галінаў: лядніказнаўства, снегазнаўства, лавіназнаўства, лёдазнаўства вадаёмаў і вадацёкаў, палеагляцыялогію.
Па ўзаемасувязях з сумежнымі навукамі і спецыфічных метадах у гляцыялогіі вылучаецца шэраг накірункаў: гляцыякліматалогія, гляцыягідралогія, структурная гляцыялогія, дынамічная гляцыялогія, ізатопная і геахімічная гляцыялогія.
Разам з геакрыялогіяй (мярзлотазнаўствам), што даследуе шматгадовую крыялітазону, гляцыялогія аб’ядноўваецца ў крыялогію Зямлі, аб’ектам якой служыць крыясфера цалкам.
Як самастойная галіна ведаў гляцыялогія пачала фармавацца ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя на базе геалогіі і гідралогіі. Напачатку паняцце «гляцыялогія» было звязано толькі з вывучэннем горных ледавікоў і ледавіковых покрываў Арктыкі і Антарктыды.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гляцыялогія