Лесіроўка (ад ням. Lasierung — глазура), глізаль ці глейз (ад англ. Glaze — глазура, глянец) — тэхніка атрымання глыбокіх пералівістых колераў за кошт нанясення напаўпразрыстых фарбаў па-над асноўным колерам. Лесіровачнымі завуцца адмысловыя напаўпразрыстыя фарбы, якія выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве і прамысловым дызайне.

Колеры, якія атрымліваюцца пры нанясенні напаўпразрыстых фарбаў адзін на аднаго

Тэхніка шырока выкарыстоўваецца як у жывапісе, так і пры афармленні пакояў, афарбоўцы вырабаў.

У жывапісе

правіць
 
Леанарда да Вінчы выкарыстоўваў лесіроўку пры напісанні сваіх карцін, для атрымання адменных колераў

Асноўная назва тэхнікі ў беларускай мове — лесіроўка. Выкарыстоўваецца для стварэння глыбокага, складанага колеру шляхам нанясення напаўпразрыстых пластоў алейнай фарбы па-над асноўным колерам. Выкарыстоўвалася і як фінішная апрацоўка карцін мастакамі з XVI стагоддзя.