Гогаль-могаль — дэсертны кактэйльны напой, асноўныя кампаненты якога — узбітае яйка з цукрам[1]. Ёсць шмат варыяцый дэсерту, з дадткамі віна, ваніліну, мёду, сокаў з садавіны і ягад. Часта ўжываць як лекавы сродак пры прастудных захворваннях і страце голасу.

Гогаль-могаль

Этымалогія і паходжанне правіць

Слоўнік Макса Фасмера дае некалькі версій паходжання назвы — ад англійскага hug-mug, hugger-mugger; ад польскага kogel-mogel; ад нямецкага Kuddelmuddel (мешаніна)[2].

Вынаходніцтва кактэйлю адна з легенд прыпісвае нямецкаму кандытару Манфрэду Кёкенбаўэру. Іншая легенда распавядае пра кантара з Магілёва на прозвішча Гогель, якія страціў голас і каб вылечыць горла прыдумаў гэты рэцэпт. У іншай версіі гэтай легенды графіня Браніслава Патоцкая крыху мадэрнізавала рэцэпт, замяніла хлеб на мёд, і пераназвала напой з «гогель-могаль» на «гогаль-могаль».

Крыніцы правіць

  1. Гоголь-моголь — РУП «Белоруснефть-Особино» (руск.). Праверана 24 сакавіка 2024.
  2. Соснина, Ксения. Связано ли название напитка «гоголь-моголь» с фамилией известного писателя?. aif.by (29 ліпеня 2020). Праверана 24 сакавіка 2024.