Насау (Багамскія Астравы)

горад, сталіца Багамскіх Астравоў
(Пасля перасылкі з Горад Насау)

Насау (англ.: Nassau; ['nasɔː][1]) — сталіца, гандлёвы і культурны цэнтр Багамскіх Астравоў. Насельніцтва Насау складае 210 832 чалавек (2006).

Горад
Насау
англ.: Nassau
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1695
Плошча
  • 207 км²
Вышыня цэнтра
34 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 274 400 чал. (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
242
Афіцыйны сайт
Насау на карце Багамскіх Астравоў
Насау (Багамскія Астравы) (Багамскія Астравы)
Насау (Багамскія Астравы)
Насау (Багамскія Астравы) (Багамскія Астравы)
Насау (Багамскія Астравы)

Знаходзіцца на востраве Нью-Правідэнс.

Гісторыя правіць

Насау быў заснаваны англічанамі ў сярэдзіне XVII стагоддзя як Чарльстаўн, але быў перайменаваны ў Насау ў гонар Вільгельма III Аранскага-Насау ў 1695 годзе. На працягу XVIII стагоддзя ён быў сховішчам для піратаў Карыбскага мора, самым вядомым з якіх быў Чорная барада. Насау з'яўляўся аб'ектам шматлікіх нападаў іспанцаў у канцы XVIII стагоддзя, а ў 1776 годзе ён быў ненадоўга захоплены амерыканскімі рэвалюцыянерамі. У маі 1782 астравы, і сталіца Насау, былі акупаваныя іспанцамі, але ў ліпені 1783 без адзінага стрэлу зноў адбітыя брытанскімі лаялістамі. Да канца Амерыканскай вайны звыш 7000 лаялістаў перасяліліся туды з кантынентальнай часткі ЗША.

Па ўмовах Парыжскага міру астравы адышлі да Брытаніі, і калонія заставалася брытанскай да 1973 года. У пачатку XIX стагоддзя, пасля адмены ў Брытаніі гандлю рабамі, пачаўся прыток чорнага насельніцтва. Падчас Другой сусветнай вайны на Насау базаваліся караблі і катары амерыканскай берагавой аховы, якія змагаліся з падводнымі лодкамі Крыгсмарынэ.

З 1968 года ў Насау знаходзілася рэзідэнцыя прэм'ер-міністра — спачатку прэм'ера самакіравальнай тэрыторыі, а з 1973 незалежнай дзяржавы Багамскія Астравы.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Зноскі

  1. definition of Nassau (англ.). Oxford Dictionaries Online. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 29 верасня 2011.