Го Вэй
Го Вэй (кіт. трад. 郭威, піньінь Guō Wēi), храмавае імя Тайцзу кіт. трад. 太祖, піньінь Tàizǔ; 10 верасня 904 — 22 лютага 954) — заснавальнік і першы імператар Позняй Чжоу перыяду пяці дынастый і дзесяці дзяржаў .
Го Вэй | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Лю Чэн’ю | ||||||
Пераемнік | Чай Жун | ||||||
Нараджэнне |
10 верасня 904 |
||||||
Смерць |
22 лютага 954 (49 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Guo Jian[d][1] | ||||||
Маці | Q8256047? | ||||||
Жонка | Empress Chai[d], Q8251226?, Q8251233? і Q8251219? | ||||||
Дзеці | Q16260806?, Q16260947?, Q16603593?, Princess Shou'an of Later Zhou[d] і Q11131832? | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБыў сынам Го Цзяня, прэфекта Шуньчжоу (сучасны раён Шуньі , Пекін). Яго бацька неўзабаве быў забіты людзьмі генерала Лю Жэньгуна (дынастыя Тан), якія заваявалі Шуньчжоу. Вельмі хутка памерла і яго маці.
Малога Го Вэя ўзяў на выхаванне мясцовы ваенны. Ужо падлеткам Го Вэй пачаў захапляцца алкаголем і гульнямі, часта ўдзельнічаў у бойках. У 17-гадовым узросце, уцякаючы ад арышту, пераехаў у Хугуань і неўзабаве пайшоў у войска аднаго з палкаводцаў Лі Цуньсюя.
Пасля абвяшчэння ў 923 годзе Позняй Тан Го Вэй, здольны да матэматыкі, стаў афіцэрам. Таксама ён захапляўся гістарычнымі працамі, у прыватнасці «Вясновымі і восеньскімі аналамі Шаснаццаці дзяржаў ».
У 927 годзе імператар Лі Сыюань асабіста ўзначаліў паход супраць паўстанцаў пад правадырствам Чжу Шоуіня . Го Вэй быў сярод тых, хто першымі скарылі сцены Сюнь (сучасная правінцыя Хэнань). Генерал Шы Цзінтан , пад камандаваннем якога служыў Го Вэй заўважыў яго схільнасць да літаратуры і даручыў яму кіраўніцтва ваеннай канцылярыяй. З тых часоў малады Го Вэй карыстаўся павагай сярод большасці генералаў і міністраў.
Перажыўшы звяржэнне двух дынастый (Позняй Тан і Позняй Цзінь ), Го Вэй стаў ваенным дарадцам Лю Чжыюаня , заснавальніка дзяржавы Позняя Хань . Аднак у 948 годзе на пасад узышоў малалетні Лю Чэн’ю, і Го Вэй пачаў рыхтавацца да звяржэння ўлады. Яму ўдалося рэалізаваць свае планы ў пачатку 951 года, калі ён адхіліў ад пасаду Лю Чэн’ю і абвясціў аб стварэнні новай дынастыі — Позняй Чжоу.
Ён стаў першым імператарам кітайскага паходжання у Паўночным Кітаі з 923 года. Праводзіў рэформы, накіраваныя на зніжэнне падатковай нагрузкі на сялян. Перыяд яго панавання лічыцца ўдалым, аднак ён быў непрацяглым — ужо праз тры гады Го Вэй памёр ад хваробы. На троне яго замяніў Чай Жун, пляменнік, які выхоўваўся ў сям’і імператара.
Дэвізы праўлення
правіць- Гуаншунь (廣順) 951—954
- Сяньдэ (顯德) 954
Зноскі
- ↑ China Biographical Database