Граматыка Пор-Раяля

Усеагульная рацыянальная Граматыка Пор-Раяля (поўная назва Усеагульная рацыянальная граматыка, якая ўтрымлівае асновы майстэрства маўлення, што выкладзены яснай і простай мовай; лагічныя асновы ўсяго таго, што ѐсць агульнага паміж усімі мовамі, і галоўныя адрозненні паміж імі, а таксама шматлікія новыя заўвагі па французскай мове) была выдадзена ў 1660 г. у мястэчку Пор-Раяль пад Парыжам граматыстам-паліглотам Клодам Лансло і філосафам, логікам і матэматыкам Антуанам Арно.

Тэарэтычнай базай стала філасофія Рэнэ Дэкарта. У аснове працы — параўнанне граматычных сістэм розных моў: лацінскай, грэчаскай, старажытнаяўрэйскай, французскай, італьянскай, іспанскай, ангельскай і нямецкай, а таксама вызначэнне адпаведнасцей паміж імі. Аўтары граматыкі лічылі недастатковым чыста апісальны падыход да мовы і таму імкнуліся стварыць тлумачальную граматыку. У цэлым у кнізе тлумачальны падыход пераважае над апісальным і нарматыўным. Граматычная тэорыя працы засноўвалася на двух прынцыпах: прызнанне ўсеагульнасці гэтых правіл і рацыянальнай (лагічнай) іх асновы.

Структура правіць

Граматыка Пор-Раяля складаецца з дзвюх частак: фанетычнай і граматычнай. У шасці раздзелах першай часткі разглядаюцца гукі і літары, націскі і складападзел. Апошні раздзел прысвечаны новаму метаду навучання чытанню на мове любога тыпу. У другой частцы (24 раздзелы) разглядаюцца марфалагічныя і сінтаксічныя пытанні. Аўтары граматыкі зыходзілі з існавання агульнай лагічнай асновы моў, ад якой пэўныя мовы адхіляюцца ў той або іншай ступені (працяг мадызму).

Асноўныя задачы Граматыкі правіць

Даследаваць прыроду слоў, іх структуру і асноўныя ўласцівасці, адносіны паміж словамі, значэнні слоў; у выніку даследаванні выявіць агульныя, універсальныя моўныя прынцыпы; даць тлумачэнне з‟явам, якія ляжаць у аснове функцыянавання мовы; выявіць суадносіны паміж катэгорыямі і з‟явамі мовы і катэгорыямі мыслення.

Ацэнка і крытыка правіць

Граматыка Пор-Раяля зрабіла вялікі ўплыў на развіццѐ агульнай тэорыі мовы. Ідэі сістэмнасці мовы, яго знакавай прыроды пазней былі развітыя Фердынандам дэ Сасюрам, а таксама структуралістамі і заснавальнікамі матэматычнай лінгвістыкі. Абмеркаванне ідэй, якія змяшчаюцца ў «Граматыцы Пор-Раяля» і «Лёгікі Пор-Раяля», можна знайсці ў кнізе Наама Хомскага «Картэзіянская лінгвістыка».

Літаратура і спасылкі правіць

https://elib.bspu.by/bitstream/doc/43616/3/%D0%92%D0%9C%D0%9A%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B011.pdf