Гранавітая вежа (Смаленск)

Гранавітая вежа — адна з вежаў Смаленскай крапасной сцяны, якая не захавалася.

Гранавітая вежа

Гранавітая вежа — № 24 на схеме.
Месцазнаходжанне Смаленск
Крэмль Смаленская крэпасць
Год пабудовы 15951602
Форма заснавання вежы шаснаццацігранная

Мела таксама назвы: Уладзіславаў бастыён, Уладзіславаў пралом, Крэпасць Кавалье, Круглая вежа, Малы вал, Жыгімонтаў шанец, Шэінава вежа, Шэін бастыён, Шэін пралом, Шэйнаў бастыён, Шэйны пралом.

Месцазнаходжанне і знешні выгляд правіць

Гранавітая вежа знаходзілася на тэрыторыі цяперашняга Парку Піянераў, за 50—60 метраў на поўдзень ад месца прымыкання адзін да аднаго вуліц Барклая дэ Толі і Маршала Жукава, паміж вежамі Анціфонаўскай і Махавой. Уяўляла сабой шаснаццацігранную глухую вежу.

Гісторыя правіць

Гранавітая вежа атрымала сваю назву па дзвюх прычынах: таму што была шаснаццаціграннай, а таксама таму, што яна была самай паўднёвай кропкай крапасной сцяны, на мяжы яе павароту ад Анціфонаўскай вежы да Махавой.

Вежа была цалкам разбураная падчас аблогі Смаленска маскоўскім войскам ваяводы Міхаіла Шэіна ў 1632—1634 гадах. Яшчэ да выбуху палякі, якія абараняліся, з унутранага боку вежы насыпалі вялікі земляны вал, і атака была адбітая. Земляны вал часткова захаваўся да нашых дзён, і з’яўляецца адной з славутасцей Смаленска, вядомай пад назвай «Шэін бастыён». У месцы, дзе ад выбуху пацярпелі прасла крапасной сцяны, быў насыпаны земляны вал даўжынёй у 30 метраў і шырынёй у 10 метраў. У 1706—1708 гадах па загаду Пятра I на месцы пралому, дзе раней была Гранавітая вежа, быў насыпаны бастыён, які быў названы па імі інжынера, які кіраваў працамі — «крэпасцю Кавалье». У тым вале, які раней быў насыпаны на месцы ўзарванага прасла, былі размешчаны каравульная і парахавы склеп. У 1819 годзе пры перапланіроўцы раёна бастыён быў разабраны. У 1905 годзе яго рэшткі, якія існуюць і па гэты дзень, увайшлі ў комплекс Сасноўскага саду.

Літаратура правіць

  • «О крепости старой», Курзов Г. Л., 2003 г.