Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ»

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» — грамадскае аб’яднанне, створанае ў Гродне ў 1995 г. маладымі выкладчыкамі і аспірантамі-гуманітарыямі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Назва «ВІТ» паходзіць ад старажытнабеларускага кораня такіх слоў як «асвета», «святло». Місія арганізацыі — спрыянне фармаванню сацыяльна-актыўных нацыянальна-свядомых грамадзян праз правядзенне навуковых, адукацыйных і інфармацыйных мерапрыемстваў.[1]

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ»
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі грамадскае аб’яднанне[d]
vitngo.by (бел.)(руск.)(англ.)

Асноўныя кірункі дзейнасці правіць

Павышэнне прафесійных кампетэнцый правіць

Праграмны кірунак «Павышэнне прафесійных кампетэнцый» мае на мэце ўдасканаленне кваліфікацыі спецыялістаў па асноўных тэматычных кірунках дзейнасці арганізацыі (гісторыя, права, правы чалавека, устойлівае развіццё, метады выкладання і трэнерскае майстэрства, менеджмент некамерцыйных арганізацый).

Грамадскае аб’яднання «ВІТ» спецыялізуецца ў павышэнні прафесійных кампетэнцый:

  • маладых навукоўцаў-гуманітарыяў;
  • краязнаўцаў, спецыялістаў сферы захавання гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны і турызму;
  • адукатараў і менеджараў фармальнай і нефармальнай сферы (настаўнікі, выкладчыкі ВНУ, спецыялісты дадатковай адукацыі, трэнеры);
  • спецыялістаў па працы з моладдзю;
  • менеджараў некамерцыйных арганізацый.

Праграмы павышэння прафесійных кампетэнцый праводзяць дасведчаныя спецыялісты арганізацыі і запрошаныя эксперты, якія маюць навуковыя і акадэмічныя ступені, досвед працы ў вышэйшых навучальных установах, міжнародных праектах і арганізацыях.

Грамадзянская адукацыя правіць

Праграмны кірунак «Грамадзянская адукацыя» скіраваны на фармаванне грамадзянскіх кампетэнцый удзельнікаў праграм дадатковай адукацыі моладзі і дарослых праз іх азнаямленне з

  • падставовымі канцэпцыямі ўстойлівага развіцця, дэмакратыі, права і правоў чалавека, магчымасцямі іх практычнага выкарыстання ў паўсядзённым жыцці;
  • гісторыяй роднага краю, важнасцю аховы і папулярызацыі гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны;
  • магчымымі шляхамі актыўнага ўдзелу ў выяўленні і вырашэнні мясцовых праблем.

Доўгатэрміновая мэта праграмнага кірунку «Грамадзянская адукацыя» палягае на выхаванні новай генерацыі кампетэнтных беларускіх грамадзян, якія бяруць актыўны ўдзел у жыцці сваіх супольнасцяў.

Праграмы грамадзянскай адукацыі праводзяцца спецыялістамі арганізацыі і запрошанымі экспертамі ў форме трэнінгаў, навучальных гурткоў, публічных лекцый, адукацыйных экскурсій і інш.

Мясцовае і рэгіянальнае развіццё правіць

Праграмны кірунак «Мясцовае і рэгіянальнае і развіццё» скіраваны на распрацоўку і рэалізацыю прапаноў, стратэгій і пілотных інавацыйных праектаў у такіх сферах, як устойлівае развіццё, захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, выкарыстанне турыстычнага патэнцыялу г. Гродна і вобласці.

Гісторыя гэтага праграмнага кірунку пачынаецца ад стварэння пры Грамадскім аб’яднанні «ВІТ» Грамадскага клуба «Стары горад», у межах дзейнасці якога на працягу 2003—2004 гг. былі вывучаны патрэбы развіцця цэнтральнай часткі горада Гродна, распрацаваны адпаведныя прапановы і праекты, якія пазней былі перададзены мясцовым органам улады. Частка з гэтых прапаноў (у прыватнасці, па развіцці турыстычнай прывабнасці горада Гродна) была рэалізавана, некаторыя застаюцца актуальнымі па сённяшні дзень.

Распрацаваныя сябрамі арганізацыі ў 2010 годзе прапановы па ўсталяванні інфармацыйных шыльдаў пра адметныя будынкі і вуліцы ў гістарычным цэнтры горада Гродна з 2016 года рэалізуюцца гарадскімі ўладамі. Сябрамі арганізацыі былі падрыхтаваны прапановы па выкарыстанні гравюры Адэльгаўзэра/Цюнта «Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве» (1568) як канцэпт-базісу для развіцця гарадскога брэндынгу.

Грамадскае аб’яднанне «ВІТ» узяла ўдзел у распрацоўцы стратэгіі развіцця турыстычнай дэстынацыі «Зялёны абярэг Гродна», дэлегавала сваіх прадстаўнікоў у Савет дэстынацыі і працягвае браць удзел у рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў па развіцці турыстычнай прыцягальнасці рэгіёна.

Сябры арганізацыі таксама брала ўдзел у дапрацоўцы і рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Жалудоцкага сельскага савета Шчучынскага раёна.

Выдавецкая дзейнасць правіць

Грамадскім аб’яднаннем «ВІТ» падрыхтавана і выдадзена больш за 20 навуковых, метадычных і навучальных матэрыялаў па асноўных тэматычных кірунках дзейнасці арганізацыі[2].

Дасягненні арганізацыі правіць

  • Правядзенне больш за 150 каротка- і доўгатэрміновых адукацыйных праграм па грамадзянскай адукацыі ў галіне дэмакратыі, права, правоў чалавека і гісторыі для моладзі, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ.
  • Падрыхтоўка і публікацыя больш чым 20 навуковых і навучальна-метадычных выданняў.
  • Рэалізацыя адукацыйнай праграмы для моладзі, настаўнікаў і юрыдычных клінік «Street Law/Права на кожны дзень».
  • Стварэнне міжнароднай сеткі даследчыкаў Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) з Беларусі і краін-спадкаемцаў ВКЛ, правядзенне «Школы вывучэння ВКЛ», двух міжнародных канферэнцый па гісторыі ВКЛ.
  • Пераклад на беларускую мову і выданне метадычнага дапаможніка па адукацыі ў галіне правоў чалавека з удзелам моладзі «КОМПАС» Савета Еўропы і яго прасоўванне ў Беларусі.
  • Удзел у стварэнні і дзейнасці Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА).
  • Удзел у стварэнні дзейнасці турыстычнай дэстынацыі «Зялёны абярэг Гродна».

Ліквідацыя арганізацыі правіць

29 кастрычніка 2021 года Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» было прымусова ліквідавана рашэннем Гродзенскага абласнога суда ў межах кампаніі па знішчэнні грамадзянскай супольнасці ў Беларусі[3]. 27 студзеня 2022 года Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь не задаволіла апеляцыйную скаргу Грамадскага аб’яднання «ВІТ» на рашэнне Гродзенскага абласнога суда[4].

Крыніцы правіць