Гуманітарны каледж (Гродна)

Гуманітарны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Гродна. Філіял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы  (Гуманітарны каледж)
Тып каледж
Дырэктар Наталля Аляксандраўна Валковіч
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь
Адрас 230025, г. Гродна, вул. Леніна, 4
gumcol.grsu.by

Гісторыя правіць

Адна з старэйшых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі ў розныя перыяды свайго існавання дзейнічала як вучылішча, гімназія, школа. Заснаваны як Гродзенскае педагагічнае вучылішча ў 1939 годзе ў адпаведнасці з пастановай выканаўчага камітэта Беластоцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Загадам № 263 ад 02.08.1952 Міністэрства асветы БССР рэарганізавана ў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча, загадам № 6 ад 12.01.1977 перайменавана ў Гродзенскае педагагічнае вучылішча.

У 2000 годзе рэарганізавана ў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны каледж, які ў 2004 годзе ўвайшоў у склад ГрДУ імя Янкі Купалы. У маі 2009 годзе навучальная ўстанова атрымала новы статус — Гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Спецыяльнасці правіць

  • Музычная адукацыя
  • Дашкольная адукацыя
  • Фізічная культура
  • Турызм і гасціннасць
  • Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання
  • Дызайн (графічны)

Дырэктары правіць

Зноскі

Спасылкі правіць