Громадське радіо

Грома́дське ра́діо (з украінскай: Грамадскае радыё) — украінская недзяржаўная арганізацыя, мэта якой-стварэнне незалежнага радыёвяшчання ва Украіне.

Громадське радіо
Горад Кіеў, вул. Хрэшчатык, 26
Краіна Украіна
Слоган Слухайте. Думайте
Частата 99,4 FM
Час вяшчання Кругласутачна
Сайт hromadske.radio
Анлайн-трансляцыя stream-ps-hi

Цяпер існуе другая арганізацыя з такой жа назвай. Першае Громадське радіо было створана ў 2002 годзе журналістам Аляксандрам Крывенка. Адно з першых незалежных мэдыя ва Украіне праіснавала да 2005 года.

У 2013 годзе Громадське радіо аднавіла група прафэсійных журналістаў. Сёння радыё вядзе кругласутачны жывы эфір на 16 перадатчыках у шасці рэгіёнах Украіны, у прыватнасьці ў Данецкай і Луганскай абласьцях. Слухаць інфармацыйную радыёстанцыю можна таксама ў сетцы — на сайце hromadske.radio, на падкаст-платформах і ў мабільных прыкладаннях

10 кастрычніка 2019 года Громадське радіо перамагло ў конкурсе на FM-хвалю ў Кіеве і Кіеўскай вобласьці, атрымаўшы хвалю 99,4 FM[1].

Гісторыя першага Громадського радіо правіць

Заснавана ў 2002 годзе Львоўскім журналістам, рэдактарам і публіцыстам Аляксандрам Крывенка. Пасля беспаспяховых спробаў атрымаць ліцэнзію на радыёвяшчанне і смерці Крывенка ў 2003 годзе, Громадське радіо спыніла сваё існаванне ў 2005 годзе. Громадське радіо лічылася адной з першых незалежных і аб’ектыўных пляцовак ва Украіне, дзе маглі выказацца прадстаўнікі розных палітычных сіл насуперак цэнзуры[2].

З пачатку свайго існавання, падчас узмоцненай цэнзуры апошніх гадоў прэзідэнцтва Леаніда Данілавіча Кучмы[2], Громадське радіо беспаспяхова спрабавала атрымаць ліцэнзію на радыёвяшчанне ад Нацыянальнага савета па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання.

Значная частка тэматычных праграм гэтай радыёстанцыі (ток-шоу, аўтарскія праграмы, праграмы навін) распаўсюджвалася ў інтэрнэце ў форме подкастаў. З восені 2004 і да лютага 2005 года Громадське радіо вяшчала на працягу гадзіны ў тыдзень таксама і ў жывым эфіры ў Кіеве і іншых абласных цэнтрах на хвалях гутарковай-інфармацыйнага Радыё «Эра».

У лютым 2005 Громадське радіо спыніла сваё існаванне з-за спынення фінансавання з боку Міжнароднага фонду «Адраджэнне». Працу сайта radio.org.ua, на якім грунтавалася радыё, некаторы час падтрымлівала яго каманда ў памяць аб Аляксандры Крывенка і яго праекце. Цяпер гэты сайт не працуе.

Цяперашняе Громадське радіо правіць

У 2013 годзе іншая ініцыятыўная група прафесійных журналістаў заснавала новы праект пад той жа назвай, што падзяляе мэты Громадського радіо Аляксандра Крывенка. Першапачаткова журналісты запісвалі аўтарскія падкасты, пасля праект перарос у фармат вэб-радыё.

21 жніўня 2013 журналісты, у прыватнасці Андрэй Кулікоў, Наталля Сакаленка, Леся Сакада, Кірыл Лукерэнка і Ірына Славінская, выпусцілі «першы падкаст», у якім патлумачылі, чаму яны вырашылі зноўку арганізаваць Громадське радіо.

У жывы эфір журналісты выйшлі 1 снежня 2013 на хвалі радыёстанцыі «Еўропа Плюс». У гэтым эфіры вядучы Андрэй Кулікоў вёў марафон «Еўрамайдан Анлайн» разам з вядучымі Europa Plus Украіна Юліяй Буркоўскай і Дзянісам Кубраком.

Праект выкарыстоўвае лагатып першага Громадського радіо з дазволу Міжнароднага фонду «Адраджэнне». Таксама спачатку Громадське радіо карысталася часткай абсталявання, якое засталося пасля закрыцця першага Громадського радіо.

З 2013 года праўленне ўзначальваў Аляксандр Бузюк, у 2015 годзе яго замяніў Андрэй Кулікоў.

У ліпені 2015 года Громадське радіо ў выніку конкурсу ліцэнзій Нацыянальнай рады Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання атрымала магчымасць вяшчаць на пяці частотах — у Кіеве і вобласці, Данецкай і Луганскай абласцях. Увосень 2015 пачало ўласнае вяшчанне на дзесяці перадатчыках на Данбасе і ў Кіеве (у сталіцы гэта УКХ дыяпазон).

У 2019 годзе Громадське радіо вяшчла на 16 перадатчыках ў шасці рэгіёнах Украіны. У прыватнасці, у Данецкай, Луганскай, Адэскай і Чаркаскай абласцях, у гарадах Кіеў і Днепр. Слухаюць Громадське радіо і на непадкантрольнай Украіне тэрыторыі. Вызвалены ад незаконнага ўтрымання ў калоніі «ДНР» Уладзімір Фомічаў распавядаў, што ў Горлаўцы, дзе яго ўтрымлівалі баевікі, слухаў таксама і Громадське радіо. Пра гэта ж казалі і былыя палонныя Ігар Казлоўскі і Станіслаў Асееў.

10 кастрычніка 2019 Громадське радіо, з’яўляючыся адзіным прэтэндэнтам і сабраўшы 120 тыс. грыўняў конкурснай гарантыі праз Краўдфандынг, перамагло ў конкурсе на частату 99,4 FM у Кіеве і Кіеўскай вобласці, дзе раней вяшчала радыёстанцыя Lounge FM медыяхолдынга УМХ[3][4]. Пачатак вяшчання было запланавана на 1 красавіка 2020 года[5].

Каманда правіць

Андрэй Кулікоў — кіраўнік праўлення ГА «Громадське радіо».

Кірыл Лукерэнка — выканаўчы дырэктар ГА «Громадське радіо».

Таццяна Курманава — дырэктар ПАТ ТРК «Громадське радіо» і праграмны дырэктар радыё.

Таццяна Трашчынская — кіраўнік рэдакцыйнага савета Громадського радіо.

Спадарожнікавае вяшчанне правіць

  • Спадарожнік Astra 4A.
  • Частата-12073.
  • Знакавая хуткасць-27500.
  • Палярызацыя-гарызантальная.
  • FEC — 3/4.

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 18 мая 2021.
  2. а б https://www.pravda.com.ua/rus/articles/2005/02/18/4385808/
  3. ""Общественное радио" победило в конкурсе на FM-частоту в Киеве". 2019-10-10. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 18 мая 2021.
  4. "Из-за «Громадського радio» УМХ самовольно меняет частоту вещания Lounge FM". 2019-12-23.
  5. "Громадське радіо почало мовити на 99,4 FM у Києві". 2020-03-31.

Спасылкі правіць