Група армій «Верхні Рэйн»
Група армій «Верхні Рэйн» (ням.: Oberkommando Oberrhein) — створана 26 лістапада 1944 г., для абароны Паўднёвай Германіі.
Меркавалася стварэнне групы армій «Верхні Рэйн», аднак рэальна камандаванню «Верхні Рэйн» былі падпарадкаваны толькі 19-я армія і 14-ы корпус СС.
19-я армія ў студзені 1945 г. патрапіла ў Кальмарскі кацёл, а 14-ы корпус СС толькі фармаваўся, у баявых дзеяннях не ўдзельнічаў, у канцы студзеня 1945 г. штаб корпуса быў перададзены для фарміравання 10-га корпуса СС.
24 студзеня 1945 г. штаб камандавання «Верхні Рэйн» быў перададзены для фарміравання групы армій «Вісла».
Камандуючыя правіць
- Рэйхсфюрэр СС Генрых Гімлер 26.11.1944 — 23.01.1945
- генерал-палкоўнік Паўль Хаўсэр 23 - 24.01.1945
Літаратура правіць
- Tessin, Georg. Verbände und Truppen der deutschen Wehrmacht und Waffen-SS im Zweiten Weltkrieg 1939—1945. - Osnabrück: Biblio Verlag, 1976. - ISBN 3-7648-1083-1