Грэгуар Мэртэнс (Grégoire Maertens, 1 студзеня 1924, Бельгія) — Заходне-Фламандскі эсперантыст. Быў членам кіроўнага камітэта (Estraro) Сусветнай асацыяцыі эсперантыстаў UEA (Universala Esperanto-Asocio ці World Esperanto Association) з 1977 да 1992 года. З 1980 да 1986 года ён быў прэзідэнтам UEA[1] і яго ганаровым членам з 1993 года.

Біяграфія

правіць

Грэгуар Мэртенс нарадзіўся ў Бругэ, дзе і стаў актыўным удзельнікам мясцовага эсперанта-руху 1940-х гадоў, стаў членам БЭФ (Belga Esperanto-Federacio ці бельгійская федэрацыя эсперанта)[2].

Мэртенс стаў вывучаць эсперанта ў 16 гадоў у 1940 годзе ў клубе «Свет і справядлівасць» свайго роднага горада Бруге ў Бельгіі. Клуб у гады Другой Сусветнай вайны працаваў у падземным памяшканні. Пасля вайны ён, па даручэнні фламандскіх і бельгійскіх эсперанта арганізацый, выконваў розныя адміністрацыйныя заданні. З 1960 па 2004 год ён быў членам камітэта, а з 1977 па 1992 членам савета Сусветнай эсперанта-асацыяцыі UEA. Яго праца ў UEA працягвалася з 1980 па 1986 год, калі ён узначальваў Асацыяцыю ў якасці прэзідэнта, быўшы абраны на два тэрміны. Мэртенс доўгі час таксама з'яўляецца прэзідэнтам установы «Ходлер 68». Апроч таго, ён прымаў актыўны ўдзел у Еўрапейскім Саюзе эсперанта і Еўрапейскім цэнтры эсперанта ў Брусэлі.

Працаваў Мэртенс выкладнікам у AIS (Akademio Internacia de la Sciencoj ці Міжнароднай Акадэміі навук у Сан-Марына), дзе ён быў таксама скарбнікам з 1992 да 1995 год[3][4].

У 1993 годзе Мэртенс стаў ганаровым членам Асацыяцыі, а ў 2013 годзе абраны ганаровым прэзідэнтам установы Ходлер '68.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • El la historio de la Esperanto-movado. Represo el la revuo iSPEGULOi, autuno 2008, pp. 134–158.