Нóрман Грэм Хіл (англ.: Norman Graham Hill, 15 лютага 1929 — 29 лістапада 1975) — англійскі аўтагоншчык, двухразовы чэмпіён свету па аўтагонках у класе «Формула-1» (сезоны 1962 і 1968 гадоў).

Грэм Хіл
HillGraham1969Aug.jpg
Грамадзянства
Дата нараджэння 15 лютага 1929(1929-02-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 1975(1975-11-29)[1][2] (46 гадоў)
Месца смерці
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Адзіны аўтагоншчык, які выйграў усе тры самыя прэстыжныя гонкі свету (г. зв. «трайная карона»): гран-пры Манака Формулы-1 (у 1963, 1964, 1965, 1968, 1969 гадах), Інды 500 (1966) і 24 гадзіны Ле-Мана (у 1972 годзе).

БіяграфіяПравіць

Грэм Хіл нарадзіўся ў лонданскім раёне Хампстэд у сям’і эканаміста. Пасля заканчэння тэхнічнага каледжа ўладкаваўся на пасаду механіка. Назапасіўшы грошы, будучы гоншчык набыў матацыкл, на якім амаль адразу ж патрапіў у аварыю, урэзаўшыся ў прыпаркаваны аўтамабіль. У 24 гады купіў свой першы аўтамабіль Austin 1929.

У 1954 годзе ў адной з газет прачытаў аб’яву аўташколы, якая базавалася на аўтадроме «Брэндс-Хэтч», там было запрашэнне за невялікую плату здзейсніць пробны заезд на аўтамабілі маркі Cooper. Неўзабаве пасля гэтага пазнаёміўся з Колінам Чэпменам, які запрасіў яго ў сваю каманду «Лотуса» на пасаду аўтамеханіка.

Кар’ераПравіць

Формула-1 (1958—1975)Правіць

Дэбют Хіла ў «Формуле-1» адбыўся на Гран-пры Манака 1958 года.

У 1960 годзе Хіл перайшоў у BRM, прабыўшы ў складзе брытанскай каманды 7 сезонаў.

У 1963 годзе заваяваў сваю першую перамогу ў Манака, а агулам атрымаў пяць перамог на гэтай трасе, за што займеў мянушку «містэр Манака»[3].

На гран-пры ЗША 1969 года трапіў у сур’ёзную аварыю. Пасля вылету з трасы, выштурхаў балід і працягнуў гонку, але пры гэтым не зашпіліў рамяні бяспекі. На 90 крузе правае задняе кола лопнула, машына зноў сышла з трасы, непрышпілены гоншчык вылецеў з аўтамабіля. У выніку аварыі Хіл зламаў правае калена, вывіхнуў левае і парваў звязкі на нагах. Пасля рэабілітацыі вярнуўся ў гонкі ў наступным сезоне[4].

У 1972 годзе ўладальнік каманды «Brabham» Берні Эклстоўн звольніў Хіла. Да пачатку 1973 года брытанскі гоншчык заснаваў уласную каманду «Формулы-1» Embassy Hill. Тым не менш, дасягнуць той планкі, якая была раней, 43-гадовы Хіл ужо не мог.

24 гадзіны Ле-Мана (1958—1966, 1972)Правіць

Удзельнічаў у 24 гадзінах Ле-Мана дзесяць разоў. У 1958–1966 гады лепшым вынікам Хіла было другое месца ў 1964 годзе. У 1972 годзе перамог у экіпажы з французам Анры Пескарало за рулём Matra-Simca MS670[5].

500 міль Індыянапаліса (1966—1968)Правіць

Выйграў Indy 500 у 1966 годзе з першай спробы. Хіл пазбег ранняга хаосу і перамог, нягледзячы на непаразуменне пасля фінішу, калі каманда Lotus палічыла, што перамог Джым Кларк. Аднак без афіцыйнага пратэсту з боку Кларка ці Lotus перамога Хіла засталася ў сіле[6].

ГібельПравіць

Загінуў 29 лістапада 1975 года ў авіякатастрофе. Самалёт Piper PA-23, які належаў гоншчыку, пацярпеў крушэнне. Прычынай сталі ўмовы надвор’я: самалёт трапіў у густы туман. Акрамя Хіла, на борце самалёта знаходзіліся механік Тоні Элкака, пілот Тоні Брайза, менеджар каманды Рэй Брымбл, механік Тэры Рычардс і дызайнер машын Эндру Смолмэн.

Грамадзянская паніхіда прайшла ў Сент-Олбанскім саборы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Graham Hill // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. From 'The Iceman' to 'The Monza Gorilla' - the best nicknames in F1 history (англ.) . formula1.com (27 студзеня 2017). Праверана 5 ліпеня 2022.
  4. 10 of the best injury comebacks in F1 history (англ.) . formula1.com (24 студзеня 2019). Праверана 5 ліпеня 2022.
  5. Tom Jeffries. How many F1 drivers have won the Le Mans 24 Hours? (англ.) . motorsport.com (1 чэрвеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.
  6. Tom Jeffries; David Malsher-Lopez. Formula 1 drivers who conquered the Indy 500 (англ.) . motorsport.com (25 мая 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.