Гун Ліцзяа (нар. 24 студзеня 1989) — кітайская лёгкаатлетка, штурхальніца ядра, алімпійская чэмпіёнка і прызёр Алімпійскіх гульняў, двухразовая чэмпіёнка свету 2017 і 2019 гадоў, шматразовы прызёр сусветных чэмпіянатаў.

Гун Ліцзяа
кіт.: 巩立姣
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзілася 24 студзеня 1989(1989-01-24)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 174 см
Вага 85 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гун Ліцзяа нарадзілася ў 1989 годзе ў павеце Холу правінцыі Хэбэй.

На Алімпійскіх гульнях 2008 года Гун Ліцзяа паказала пяты вынік. У 2009 годзе яна заваявала бронзавы медаль чэмпіянату свету. На Алімпійскіх гульнях 2012 года Гун Ліцзяа паказала чацвёрты вынік, аднак у сувязі з тым, што допінг-тэст Надзеі Астапчук даў станоўчы вынік, Гун Ліцзяа стала ўладальніцай бронзавага медаля.

На перадалімпійскім чэмпіянаце свету 2019 года, які адбыўся ў сталіцы Катара, кітайская спартсменка штурхнула снарад на 19,55 метра і стала двухразовай чэмпіёнкай свету.

Зноскі

  1. World Athletics database