Гібель вязняў у Гуантанама (2006)

Гібель вязняў у Гуантанама — інцыдэнт, які адбыўся 10 чэрвеня 2006 годзе на амерыканскай ваеннай базе ў заліве Гуантанама, дзе размяшчаецца турма.

У той дзень трое вязняў сакрэтнага лагера Кэмп-Ноу (Салах Ахмед Саламі, Мані Утайбі і Ясір Захрані) былі знойдзены мёртвымі[1]. Як паведаміла ваенна-марская служба крымінальнага расследавання (NCIS), павешаныя заставаліся незаўважанымі на працягу двух гадзін[2]. Міністэрства абароны ЗША заявіла, што затрыманыя скончылі жыццё самагубствам, павесіўшыся ў сваіх камерах. Па неафіцыйнай версіі, яны памерлі падчас катаванняў[1].

Зноскі

  1. а б Scott Horton (2010-01-18). "The Guantánamo "Suicides": A Camp Delta sergeant blows the whistle". Harper's Magazine. Архівавана з арыгінала 2010-01-20.
  2. SETON HALL LAW RELEASES LATEST GTMO REPORT, "DEATH IN CAMP DELTA"(недаступная спасылка). Seton Hall University School of Law (press release) (7 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2013. Праверана 7 лютага 2013.

Спасылкі

правіць