Гігантызм
Гігантызм — захворванне, якое ўзнікае ў асоб з адкрытымі эпіфізарнымі зонамі росту (у дзяцей і падлеткаў) пры залішняй сакрэцыі пярэдняй доляй гіпофізу гармону росту (СТГ). Рост вышэй за 190 см можа набываць паталагічны характар. Людзі вышэй за 200 см сустракаюцца рэдка. Гігантызм назіраецца часцей у мужчын, выяўляецца звычайна ў 9-10-гадовым узросце або ў перыяд палавога паспявання і працягваецца на працягу фізіялагічнага росту арганізма.
Гігантызм | |
---|---|
| |
МКХ-10 | E22.0, E34.4 |
МКБ-10-КМ | E22.0 |
МКХ-9 | 253.0 |
DiseasesDB | 30730 |
MedlinePlus | 001174 |
MeSH | D005877 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Людзі пры паталагічным росце адрозніваюцца слабым здароўем, да старасці дажываюць рэдка, палавая цяга адсутнічае або зніжана. Бывае парцыяльны (частковы) гігантызм, які характарызуецца павелічэннем часткі (напрыклад, стоп) ці паловы цела. Лячэнне: рэнтгена-і гармонатэрапія, часам хірургічнае.
Гл.таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гігантызм