Гімрынскі хрыбет
Гімрынскі хрыбет — горны хрыбет на Паўночным Каўказе, у Дагестане. Абмяжоўвае з паўночным усходзе ўнутраны Дагестан. Працягваецца на 60-65 км уздоўж рэк Аварскае Койсу і Сулака, да якіх абрываецца крутой сцяной. Вышыня 2338 м. Складзены вапнякамі. На схілах - горныя стэпы і горныя лугі, нагорна-ксерафітная расліннасць.
Гімрынскі хрыбет | |
---|---|
42°40′ пн. ш. 47°10′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Дагестан |
Даўжыня | 65 км |
Вышыня | 2338 м |
У тоўшчы хрыбта на аўтадарозе, якая злучае Буйнакск і сяло Гімры, пракладзены Гімрынскі аўтадарожны тунэль.
Літаратура
правіць- Гімрынскі хрыбет (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- Гімрынскі хрыбет — артыкул з Энцыклапедычнага слоўніка.