Гісторыя Старажытнай Македоніі

Гісторыя Старажытнай Македоніі.

Старажытнасць правіць

У 7 ст. д.н.э. насельніцтва падпарадкавалі сабе плямёны македонцаў. Цар Пердыка I і яго пераемнікі аб'ядналі македонскія плямёны, заснавалі самастойнае царства. У 6 — 5 ст. д.н.э. цары з дынастыі Аргеадаў пашырылі сваю ўладу на ўнутраную тэрыторыю п-ва, былі адцеснены ад Эгейскага мора грэкамі. Цар Філіп ІІ заваяваў частку грэчаскіх полісаў, устанавіў пратэктарат над усёй Грэцыяй (гл. Бітва пры Херанеі). Цар Аляксандр Македонскі працягваў заваяванні, стварыў вялізную дзяржаву з цэнтрам у Ст.М. (гл. Элінізм). Па смерці Аляксандра Македонскага яго дзяржаву падзялілі між сабой яго паплечнікі, пачаліся доўгія міжусобныя войны. Пры дынастыі Антыганідаў магутнасць Ст.М. была адноўлена, але пасля няўдалых для сябе Македонскіх войнаў з Рымам Македонія заняпала, была падзелена на 4 рэспублікі пад рымскім пратэктаратам, нарэшце, улучана ў склад Рыму як правінцыя.

Літаратура правіць

  • Новікаў Я. У. Македонія Старажытная // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т.9. — Мн.: БелЭн, 1999. — С.532.