Гісторыя кінамастацтва Беларусі

Гісторыя кінамастацтва Беларусі — 4-томнік, прысвечаны развіццю беларускага кіно за 75 год яго існавання (19242000).

Перыядызацыя правіць

Першы том ахоплівае перыяд 19241959 гг. Аўтар — доктар мастацтвазнаўства А. В. Красінскі.

Другі том ахоплівае перыяд 1960—1985 гг. Над томам працавалі:

  • доктар мастацтвазнаўства А. В. Красінскі — раздзел «Дакументальнае кіно: пошукі і здзяйсненне».
  • кандыдат мастацтвазнаўства А. А. Карпілава — раздзелы: «У жанры меладрамы. І. Шульман.», «Драматычная канааповесць Б. Сцяпанава», «Шляхі развіцця кінакамедыі», «Абнаўленне жанравай паэтыкі. В. Рубінчык».
  • Б. У. Святлоў, А. В. Чарнушэвіч — раздзел «Кінематограф для дзяцей».
  • кандыдат мастацтвазнаўства Г. В. Ратнікаў — раздзелы: «Вяртанне да эпапеі. У. Корш-Саблін», «Беларусьфільм» 60-х гадоў. Другая маладосць», «Лірычны эпас В. Турава», «Сучасная беларуская літаратура і кіно».

Трэці том ахоплівае перыяд тэлевізійнага кіно 1952—2002 гг. Аўтары: доктар мастацтвазнайства В. Ф. Нячай, кандыдат мастацтвазнаўства В. А. Мядзведзева, кандыдат мастацтвазнаўства Н. А. Агафонава.

Чацвёрты том ахоплівае гісторыю беларускага кіно з 1986 г да 2003 г. Аўтары: кандыдаты мастацтвазнаўства Л. М. Зайцава і А. А. Карпілава, а таксама І. А. Аўдзееў, Г. У. Шур.

Літаратура правіць

Гісторыя кінамастацтва Беларусі. У 4 т. 2004 г.