Давід Гляйршэр
Давід Гляйршэр (ням.: David Gleirscher, нар. 23 ліпеня 1994) — аўстрыйскі саначнік, алімпійскі чэмпіён.
Давід Гляйршэр | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | санны спорт[1] |
Нарадзіўся |
23 ліпеня 1994[1] (30 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 183 см[1] |
Вага | 90 кг[1] |
Афіцыйны сайт (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын Герхарда Гляйршэра, удзельніка Алімпіяды 1992, 1994. і 1998 гадоў. Афіцэр паліцыі. Яго хобі з’яўляюцца падарожжа, лыжы і футбол. На юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Інсбруку заняў 17 месца. Давід выступаў за Аўстрыю на кубку свету 2015/2016 і фінішаваў дзясятым. Перад Алімпіядай у Пхёнчхане не разглядаўся як галоўны аўстрыйскі саначнік і быў у цені свайго суайчынніка Вольфганга Кіндля, аднак ужо ў першым заездзе здолеў пабіць рэкорд трасы, а пасля сур’ёзнай памылкі ў чацвёртым заездзе немца Фелікса Лоха заваяваў золата Гульняў.