Дайліда — прозвішча балцка-літоўскага паходжання, што сустракаецца і ў Літве, і ў Беларусі.

Літоўскія прозвішчы Dailidà, Daili̇̀dė, Dailidis лічацца прозвішчамі мянушкавага тыпу. Звязаныя з літоўскім dailidė са значэннямі "вырабнік мэблі, цясляр", "будаўнік дамоў", "рамеснік, майстар". Адсюль і старое запазычанне дойлід "домабудаўнік, цясляр" (у старабеларускую і польскую мовы).

Далей да літоўскага dailus "прыгожы", dailė "выяўленчае мастацтва; рамяство; праца, работа" (літаральна "прыгоства"). Той жа, што і ў dailidė, утваральнік -id- у літоўскім avìdė "загон для авечак", arklìdė "стайня" (< avis "авечка", arklys "конь, кабыла")[1].

Таго ж паходжання і прозвішчы Дайлід, Дайлідаў, Дайлідовіч, Дайлідка, Дайлідчык. Спрашчэнне балцка-літоўскага дыфтонга -ai- (> -a-) у прозвішчах Далідчык[2], Далідовіч[3]. Цяжка размежаваць (хіба тэрытарыяльна, і тое ўмоўна), дзе прозвішчы тыпу Дайліда напрамую з літоўскага (dailidė > Dailida > Дайліда), а дзе магчыма ад старабеларускага запазычання (dailidė > дойлід > Дайліда), хоць з увагі на поўнае сугучча Dailida : Дайліда зусім верагоднае першае.

Утваральнік -id- не толькі ў літоўскім словаўтварэнні, але і ў імяўтварэнні, ён у балцка-літоўскіх аднаасноўных антрапонімах Garida, Vainida, Milida, ад якіх тапонімы Гарыдзеняты, Вайнідзеняты, Мілідаўшчына, што гуртуюцца навокал Смаргоні.

Вядомыя носьбіты правіць

Зноскі

  1. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 100-101.
  2. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. — Мінск: Навука і тэхніка, 1969. — С. 124.
  3. Павел Сцяцко. Онімы пісьменнікаў. // «Роднае слова» № 8, 2016